Аператыўная аналітычная апрацоўка даных (), шматмернае вылічальнае асяроддзе, якое выконвае задачы аналізу кансалідаваных даных прадпрыемства ў рэальным часе.

Гласарый Шматмерная база даных () — канцэпцыя, якая азначае дасяганне даных паводле спасылак, якія робяцца ў множных вымярэннях. Клетка такой базы вызначаецца як пункт перасячэння спасылак у пэўным зборы вымярэнняў. Пры развязванні задач аператыўнай аналітычнай апрацоўкі даных у такой базе могуць акрэслівацца падкубы. Іншая, менш фармальная, назва шматмернай базы даных — Куб (). Шматмерныя даныя () — даныя ў шматмернай базе даных (кубе). У іх лік уваходзяць: простыя (базавыя) значэнні даных, гэта значыць тыя, якія атрымліваюцца з вонкавай крыніцы, і з’яўляюць камбінацыі ў вымярэннях шматмернай базы даных яе складнікаў найніжэйшага ўзроўню; значэнні, якія вылічваюцца з простых (базавых); спалучаныя () значэнні, якія ўтвараюцца спалучэннем значэнняў складнікаў у іерархіях вымярэнняў. Вымярэнне — катэгорыя даных, напрыклад, «час», «рахункі», «прадукты», «рынкі». У шматмернай базе даных (кубе) вымярэнні з’яўляюць навышэйшы ўзровень кансалідаванасці. Складнік вымярэння () — дыскрэтны складнік вымярэння. Напрыклад, «студзень 2006» або «1-ы квартал 2006» з’яўляюцца тыповымі складнікамі вымярэння «час». Падкуб () — пэўны падзбор куба (шматмернай базы даных), які акрэсліваецца карыстальнікам сістэмы і ў якім здабываюцца адхіленні. Падкуб акрэсліваецца паводле таго, якім чынам заўважаюцца адхіленні ў кубе шматмернай базы даных. Адхіленне — значэнне, якое значна адрозніваецца ад чаканага значэння. Чаканае значэнне можа быць акрэслена рознымі спосабамі, залежнымі ад задачы, методыкі і інш.

Заўвагі

Катэгорыя:Інфармацыйныя тэхналогіі Катэгорыя:Базы даных