«Паліцэйская акадэмія 5: Прызначэнне — Маямі Біч» () — амерыканская камедыя 1988 года рэжысёра Алана Маерсана. З’яўляецца пятым фільмам з серыі «Паліцэйская акадэмія». Фільм «Паліцэйская акадэмія 4: Грамадзяне ў дазоры», які быў выпушчаны годам раней, папярэднічаў гэтаму фільму, а ў 1989 годзе выйшаў наступны фільм «Паліцэйская акадэмія 6: Горад у аблозе». Фільм атрымаў рэйтынг PG за своеасаблівы слэнг і непрыстойны гумар.

Стыў Гутэнберг не змог здымацца ў фільме ў ролі Кэры Махоўні з-за занятасці ў фільме «Трое мужчын і немаўля». Замест яго стваральнікі фільма запрасілі Мэта Мак-Коя ў якасці новага персанажа.

Спасылкі Паліцэйская акадэмія 5: Прызначэнне — Маямі Біч на сайце Internet Movie Database

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1988 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1988 года Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Паліцэйская акадэмія Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы Алана Маерсана Катэгорыя:Фільмы, ў якіх дзеянне адбываецца ў Маямі Катэгорыя:Фільмы ЗША 1988 года