Шалфе́й, са́львія (Salvia) — буйны род кветкавых травяністых раслін і хмызнякоў сямейства . Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх частках Старога і Новага Свету.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя расліны вышынёй 20—130 см. Лісце простае ці перыстае.

Чашачка званочкавая, трубчаста-званочкавая, канічная або трубчастая, падчас плоданашэння не зменлівая або трохі павялічваецца; верхняя губа трохзубкавая. Вяночак заўсёды двухгубы; верхняя губа шлемападобная, серпападобная або прамая; сярэдняя лопасць ніжняй губы значна буйней бакавых, вельмі рэдка роўная бакавым. Тычынак дзве; слупок ніткападобны; лычык двухлопасцевы.

Арэшкі яйкападобныя, круглявыя або часам амаль трохграневыя, гладкія.

Лекавыя, эфіраалейныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Віды

Класіфікацыя відаў шалфея была вельмі заблытанай на працягу многіх гадоў. Налічвалася болей за 2000 таксонаў шалфею. У цяперашні час гэты лік быў скарочаны да 700—900 відаў і падвідаў. Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 986 відаў.

Некаторыя віды:

Гл. таксама Salvia castanea Salvia hians Salvia nubicola

Літаратура

Sage: The Genus Salvia by Spiridon E. Kintzios, CRC Press, 2000. ISBN 978-90-5823-005-8. The Gardener’s Guide to Growing Salvias by John Sutton, Timber Press, 1999. ISBN 978-0-88192-474-9. The New Book of Salvias by Betsy Clebsch, Timber Press, 2003. ISBN 978-0-88192-560-9.

Спасылкі

Катэгорыя:Расліны ў Бібліі