Анатоль Капскі (, в. Дуброва, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — , Мінск) — беларускі бізнесмен, кіраўнік футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў).
Біяграфія Нарадзіўся 19 лютага 1966 года ў вёсцы Дуброва Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Анатоль Нікіфаравіч быў аграномам, а маці Соф’я Захараўна — цялятніцай. У першы клас пайшоў у дуброўскую пачатковую школу. Неўзабаве сям’я пераехала ў вёску Дзямідаўка каля Барысава. Пачынаючы з чацвёртага класа хадзіў у барысаўскую школу № 1Анатоль Капскі і яго БАТЭ: жыццё паміж футболам і заводам.
Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ) па спецыяльнасці «эканаміст» (1987) і Акадэмію кіравання (2007).
У 1987—1990 гадах — старэйшы эканаміст па фінансавай працы на 140-м рамонтным заводзе, у 1990—1996 гадах — намеснік дырэктара прадпрыемства «Полымя», у 1996—2000 гадах — генеральны дырэктар ТАА «Сталкер». У 1996 годзе стаў прэзідэнтам футбольнага клуба БАТЭ. За дапамогу ў будаўніцтве царквы ў Барысаве атрымаў царкоўны ордэн «Святога благавернага князя маскоўскага Данііла Маскоўскага» ад імя патрыярха Алексія II«Я заўсёды быў самім сабой…» / Падрых. А. Святланіч // Народная воля. — 2018. — № 76 (4328). — 25 верасня. — С. 2.
У 2001—2005 гадах — намеснік дырэктара, а з 2005 года — дырэктар завода БАТЭ. З 2011 года — дырэктар холдынга «Аўтакампаненты». Падчас перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2010 года адкрыта падтрымліваў дзеючага беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку, быў яго даверанай асобай бо «так падказвала сумленне»
Памёр 22 верасня 2018 года ў Мінску. Пахаваны на могілках у вёсцы Дзямідаўка Барысаўскага раёнаЯк праходзіла развітанне з Анатолем Капскім (відэа). У верасні 2019 года на ягонай магіле быў адкрыты помнік у выглядзе «Барысаў-Арэны», створаны скульптарам Мікалаем КапшаемАўтар надмагільнага помніка Анатолю Капскаму патлумачыў, чаму ён зроблены ў выглядзе «Барысаў-Арэны»..
Спасылкі
Катэгорыя:ФК БАТЭ Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя ў Барысаўскім раёне