Адам Мікалай Сяняўскі (; каля 1666 — ) — польскі магнат, ваявода белзскі (1692—1710), гетман польны каронны (1702—1706), гетман вялікі каронны (1706—1726), кашталян кракаўскі (1710—1726), староста львоўскі, рагатынскі, любачоўскі, стрыйскі, пясечынскі.

Біяграфія Сын польнага кароннага гетмана Мікалая Гераніма Сяняўскага і Цэцыліі Марыі Радзівіл. У 17-гадовым узросце прыняў удзел у бітве пад Венай (1683), дзе камандаваў панцырнай харугвай. Пасля смерці бацькі трапіў пад апеку гетмана Станіслава Яна Ябланоўскага і ваяваў пад яго камандаваннем (з 1685 як ротмістр гусарскай харугвы) у кампаніях супраць татараў і туркаў у 1691 (малдаўская экспедыцыя Сабескага) і 1698. Падчас выбараў караля (1696—1697) быў прыхільнікам князя Канці.

Быў маршалкам соймікаў Рускага ваяводства ў 1682 і 1694Akta grodzkie i ziemskie z czasów Rzeczypospolitej Polskiej z archiwum tak zwanego bernardyńskiego we Lwowie w skutek fundacyi śp. Aleksandra hr. Stadnickiego. Wyd. staraniem Galicyjskiego Wydziału Krajowego. T. 20. Lauda sejmikowe. T. 1. Lauda wiszeńskie 1572—1648 r., Lwów 1909, s. XXX..

Пасля смерці Яна III Сабескага быў праціўнікам абрання на сталец курфюрста Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста, але пазней прымірыўся з ім. У 1702 Аўгуст Моцны надаў яму пасаду польнага гетмана кароннага. Праз год кіраваў падаўленнем паўстання Сямёна Палія на Украіне. Пасля смерці Гераніма Аўгустына Любамірскага, атрымаўшы годнасць вялікага гетмана, камандаваў польскай арміяй ў кампаніі 1706.

Пасля адрачэння Аўгуста II быў фактычным кіраўніком канфедэрацыі супраць шведаў і Станіслава Ляшчынскага. Пасля заключэння Альтранштэцкага міра быў адным з кандыдатаў на польскі сталец пры падтрымцы Пятра I. У 1709 не дапусціў аб’яднання польскіх войскаў караля Станіслава Ляшчынскага са шведскай арміяй Карла XII, што стала адной з прычын няўдачы паходу шведаў на Украіну і іх паразы ў Палтаўскай бітве 1709.

У 1710 Сяняўскі стаў кашталянам кракаўскім, то бок першым сенатарам Рэчы Паспалітай. З гэтага часу ён быў трывалым прыхільнікам Расіі. У 1716 годзе быў арыштаваны ўдзельнікамі Тарнагродскай канфедэрацыі, але пазбегнуў суду. У 1717 сойм абмежаваў вайсковую ўладу Сяняўскага.

Узнагароджаны ордэнам Белага АрлаKawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 144..

Сям’я Адам Мікалай быў апошнім мужчынскім прадстаўніком рода Сяняўскіх. Быў жанаты з Альжбетай Аленай Любамірскай, дачкой кароннага маршалка Станіслава Геракліюша Любамірскага. Меў адзіную дачку Марыю Сафію, жонку спачатку Станіслава Эрнэста Дэнгафа, а потым Аўгуста Аляксандра Чартарыйскага. У выніку апошняга шлюбу велізарныя ўладанні Сяняўскага перайшлі да князёў Чартарыйскіх. Пачынаючы з яго ўнука Адама Казіміра многія з Чартарыйскіх насілі ў памяць пра свайго продка імя «Адам».

Спасылкі Генеалогія Сяняўскіх

Адам Мікалай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны Катэгорыя:Кашталяны кракаўскія Катэгорыя:Гетманы вялікія каронныя Катэгорыя:Гетманы польныя каронныя Катэгорыя:Ваяводы белзскія Катэгорыя:Старосты львоўскія Катэгорыя:Старосты стрыйскія Катэгорыя:Старосты рагатынскія Катэгорыя:Старосты пясечынскія Катэгорыя:Старосты любачоўскія