Асацыяцыя абароны Ольстэра () — забароненая пратэстанцкая ваенізаваная групоўка Паўночнай Ірландыі. Таксама вядомая як «Барцы за свабоду Ольстэра» (Ulster Freedom Fighters). У ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі лічыцца тэрарыстычнай. У 2010 годзе заявіла пра раззбраеннеНайбуйнейшая ваенізаваная пратэстанцкая групоўка Паўночнай Ірландыі Асацыяцыя абароны Ольстэра заявіла пра поўнае раззбраенне .

Утворана ў верасні 1971 годзе ў адказ на стварэнне каталіцкай Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА — Irish Republican Army). Налічвае да 4 тыс. членаў. Статутная мэта — «абарона пратэстанцкага насельніцтва Ольстэра ад тэрарыстаў і процідзеянне спробам аддзяліць Паўночную Ірландыю ад Вялікабрытаніі».

Галоўнымі крыніцамі фінансавання лічацца гандаль наркотыкамі і выкраданне людзей.

Супернічае з іншай аналагічнай пратэстанцкай арганізацыяй — «Добраахвотніцкімі сіламі Ольстэра» (Ulster Volunteer Force).

Спасылкі

Катэгорыя:Канфлікт у Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:Тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Юніянізм Катэгорыя:Хрысціянскі тэрарызм Катэгорыя:Баявыя арганізацыі палітычных партый