Мікалай Мікалаевіч Мультан (, вёска Някрасаўшчына, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — генерал-маёр. За ўмелае кіраванне часцямі злучэння пры фарсіраванні Дняпра і мужнае ўтрыманне плацдарма на яго правым беразе яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 21 ліпеня 1944 года.

Скончыў Аб'яднаную беларускую вайсковую школу імя ЦВК БССР (1927), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1951). У Чырвонай Арміі з 1918 года. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года на Заходнім, 2-м і 3-м Беларускіх франтах; камандзір стралковага палка. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Смаленска, Цверы, Магілёва, штурму Кёнігсберга. Камандаваў аперацыяй па вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Беразіно (Мінская вобласць). У гонар Героя названа гарадская вуліца.

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Серафімаўскіх могілках