Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (, ) — вышэйшая навучальная ўстанова г. Луганска.
Адкрыты як вышэйшыя педагагічныя курсы 1 сакавіка 1921 года. 1923 — на базе педагагічных курсаў заснавана першая на Данбасе вышэйшая навучальная ўстанова Данецкі інстытут народнай адукацыі (ДІНА) у Луганску. 1934 — ДІНА рэарганізавана ў Луганскі дзяржаўны педагагічны інстытут. 1939 год — Луганскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя Тараса Шаўчэнкі. У 2003 годзе Указам Прэзідэнта Украіны № 1012/2003 ад 11 верасня Луганскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі нададзены статус нацыянальнага.
Літаратура Климов А. О., Курило В. С. Луганський державний педагогічний університет ім. Т.Шевченка: Іст. нарис. — Луганськ: Альма-матер, 2003. — 118 с. Подов В. И., Курило В. С. История Донбасса: В 3 т. Т.2: Донбасс в XIX в. — Луганск: Альма-матер, 2004. — 384 с. Климов А. О., Курило В. С. Луганський національний університет імені Тараса Шевченка. Історія, сьогодення, перспективи. — Луганськ: Альма-Матер, 2006. — 120 с.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Луганскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі .
Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Луганска