Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы (на іншых афіцыйных мовах ААН: , , , , , ) — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 годаІнфармацыя на старонцы ЮНЕСКА ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікненняМіжнародны дзень роднай мовы на сайце ЮНЕСКА. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовыРэзалюцыя № Α/RES/56/262 і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Тэмы свята 2002 — «Моўная разнастайнасць» (лозунг Міжнароднага дня: «У галактыцы моваў кожная з іх — зорка») 2004 — «Навучанне дзяцей» 2005 — «Брайль і мовы знакаў» 2006 — «Мовы і кіберпрастора» 2007 — «Шматмоўная адукацыя» 2008 — «Міжнародны год моў» 2010 — «Міжнародны год збліжэння культур»http://www.tbm-mova.by/dzenrodnajmovy 2011 — «Інфармацыйныя тэхналогіі і камунікацыі дзеля захавання і папулярызацыі моў і моўнае разнастайнасці» 2012 — «Шматмоўе ў інтарэсах інклюзіўнай адукацыі» 2013 — «Кніга для навучання на роднай мове» 2014 — «Мясцовыя мовы ў інтарэсах глабальнай грамадзянскасці: навука ў цэнтры ўвагі» 2015 — «Інклюзіўная адукацыя пры дапамозе мовы. Мовы — гэта важна!» 2016 — «Якасць адукацыі, мова (мовы) выкладання і вынікі навучання» 2017 — «Устойлівая будучыня на аснове шматмоўнага навучання» 2018 — «Захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і прасоўванне шматмоўя ў рамках дасягнення мэтаў устойлівага развіцця» 2019 — «Мовы карэнных народаў важныя для ўстойлівага развіцця, пабудовы міра і прымірэння» 2020 — Мовы без межаў 2021 — Заахвочванне шматмоўя ў падтрымку інклюзіўнасці адукацыі і сацыяльнага адзінства 2022 — Выкарыстанне тэхналогій пры шматмоўным навучанні: выклікі і магчымасці 2023 — Шматмоўная адукацыя — неабходнасць трансфармацыі адукацыі 2024 — Шматмоўная адукацыя — аснова навучання і перадачы ведаў паміж пакаленнямі

Беларусь Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэння ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў. Праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, у т.л. у выставу «Захаваем моўную і культурную разнастайнасць і шматмоўе» ў Мінску. Музеі ладзяць публічныя чытанні беларускамоўных твораў мастацкай літаратуры пісьменнікамі, акцёрамі, мастакамі і дзяржаўнымі дзеячаміБардзілоўская Н. Сёння Міжнародны дзень роднай мовы // Белтэлерадыёкампанія, 21.2.2012Пастушэнка Т. Мінкультуры заклікае актыўней выкарыстоўваць у штодзённым жыцці беларускую мову // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22.2.2012.

З 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў. Таксама праводзяцца прэзентацыі новых беларускамоўных кніг, беларускамоўныя дыскатэкі і канцэрты.

У 2020 годзе самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы адбылася ў мінскім культурным хабе ОК16. На шасці пляцоўках праходзілі майстар-класы, лекцыі, квэсты, фудтракі і канцэрты. Пад канец свята выступіў Лявон Вольскіsvaboda.org.

Гл. таксама Дзень украінскага пісьменства і мовы Еўрапейскі дзень моў

Спасылкі Міжнародны дзень роднай мовы на сайце ЮНЕСКА Міжнародны дзень роднай мовы на сайце ААН

Катэгорыя:Святы Катэгорыя:Мовы Катэгорыя:Міжнародныя дні Катэгорыя:21 лютага Катэгорыя:Святы лютага