Маўзалей Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра (афіцыйная назва — Кымсусанскі мемарыяльны палац, ; з 16 лютага 2012 года — Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца) — пахавальня Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра. размешчана на паўночным усходзе Пхеньяна. Насупраць маўзалея, на гары Тэсон знаходзяцца Мемарыяльныя могілкі рэвалюцыянераў, на якіх пахаваны Кім Чэн Сук, жонка Кім Ір Сена і маці Кім Чэн Іра. Разам маўзалей і могілкі складаюць адзіны комплекс.

Гісторыя Пры жыцці Кім Ір Сена ў палацы размяшчалася яго рэзідэнцыя. Пасля яго смерці па загадзе Кім Чэн Іра будынак быў пераабсталявана ў маўзалей Кім Ір Сена. Цела Кім Ір Сена ляжыць у адкрытым саркафагу.

29 снежня 2011 года ў маўзалеі было пахавана цела Кім Чэн Іра. 16 лютага 2012 года ў гонар 70-годдзя з дня нараджэння Кім Чэн Іра пераназваны ў Кымсусанскі палац Сонца.

Допуск у маўзалей замежнікаў ажыццяўляецца толькі падчас турыстычных паездак. Забаронена фатаграфаваць целы памерлых кіраўнікоў КНДР, гучна размаўляць. Усталяваны дрэс-код прадугледжвае наяўнасць годнага адзення з няяркай расфарбоўкай.

Спасылкі

Спадарожнікавы здымак Маўзалея

Катэгорыя:Пхеньян Катэгорыя:Маўзалеі Катэгорыя:Кім Ір Сен Катэгорыя:Кім Чэн Ір