Міхаіл Фёдаравіч Сільні́цкі (, вёска Заполле, — , в. Платы, ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Быў штурвальным на рачным параходзе, прайшоў на Заходняй Дзвіне. Летам 1941 года прызвалі ў Чырвоную Армію, накіравалі ў танкавую часць. Быў у палоне. У снежні 1941 года М. Сільніцкі стаў партызанам атрада Данілы Райцава. Вызначыўся ў баі з карнікамі 28 сакавіка 1942 года ў вёсцы Платы Курынскага сельсавета. Пасля шматгадзіннага бою прыкрываў адыход атрада. Агнём з кулямёта знішчыў дзесяткі гітлераўцаў. Акружаны ворагамі, загінуў у рукапашным баі.
Пахаваны ў вёсцы Курына. На магіле ўстаноўлены помнік.
15 мая 1942 года М. Ф. Сільніцкаму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза тов. Сильницкому М. Ф.» от 15 мая 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 5 июня (№ 20 (179)). — С. 1..
Памяць Мемарыяльная дошка ўсталявана на доме па вуліцы, якая носіць імя Героя ў Віцебску. У школе вёскі Курына адчынены музей. Калгас у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі носіць імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Сільніцкага. Помнік М. Ф. Сільніцкаму каля аўтадарогі Віцебск — Гарадок каля вёскі Лужасна. Бюст у аграгарадку Блізніца Полацкага раёна.
Літаратура Сільніцкі Міхаіл Фёдаравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 340—341.
Спасылкі
Сергей Ляшук Герой Сильницкий не забыт // Газета «Народнае слова»
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Віцебскім раёне