Лізаве́та Сцю́арт (, ; — ) — шатландская прынцэса з роду Сцюартаў, чый унук Георг I у 1714 годзе ўзышоў на брытанскі прастол, паклаўшы пачатак кіраванню Гановерскай дынастыі ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія Лізавета была старэйшай дачкой караля Шатландыі (з 1603 года Англіі) Якава VI (I) і яго жонкі Ганны Дацкай. Малодшы брат прынцэсы, Карл I, у 1625 годзе атрымаў у спадчыну англійскі і шатландскі прастолы.

У 1605 годзе ўдзельнікі Парахавой змовы планавалі забіць караля Якава I і ўзвесці на англійскі прастол яго дзевяцігадовую дачку Лізавету, каб забяспечыць рэстаўрацыю каталіцызму ў Англіі. Змова была выкрыта, а яе арганізатары пакараныя смерцю.

У 1613 годзе Лізавета Сцюарт выйшла замуж за курфюрста Пфальца Фрыдрыха V, лідара Евангелічнай уніі нямецкіх пратэстанцкіх князёў. Гэты шлюб умацаваў дынастычныя і палітычныя сувязі англійскага двара з нямецкімі пратэстанцкімі князямі. У 1619 годзе Фрыдрых Пфальцкі быў абраны мяцежнымі чэшскімі саслоўямі каралём Чэхіі ў ходзе Чэшскага паўстання, якое стала пачатковым этапам Трыццацігадовай вайны. Лізавета была каранавана каралевай Чэхіі ў Празе 7 лістапада 1619 года, праз тры дні пасля каранацыі мужа.Akkerman N. Elizabeth Stuart, Queen of Hearts. — Oxford: Oxford University Press, 2021. — P. 121—138. Кіраванне Фрыдрыха ў Чэхіі было нядоўгім, ужо ў 1620 годзе войскі імператара разбілі чэшскую армію ў бітве на Белай Гары і выгналі Фрыдрыха. Нядоўгі перыяд кіравання ў Чэхіі прынёс Лізавеце Сцюарт мянушку «Зімовая каралева».

Пасля шэрагу параз ад імперскіх войскаў і акупацыі Пфальца Фрыдрых V і Лізавета перабраліся ў Гаагу, дзе былы чэшскі кароль сканаў у 1632 годзе. Лізавета Сцюарт засталася ў Галандыі, нават пасля таго, як у 1648 годзе яе сын Карл I Людвіг быў адноўлены на прастоле курфюрства Пфальцкага.

Пасля Рэстаўрацыі Сцюартаў на англійскім прастоле Лізавета ў 1661 годзе вярнулася ў Лондан, дзе ў 1662 годзе сканала.

Сувязі з Радзівіламі Сакратар Януша Радзівіла Даніла Набароўскі падчас дыпламатычных падарожжаў наведаў Англію і ў Лондане бачыў Лізавету Сцюарт. Ёй быў прысвечаны ягоны верш «Пра вочы англійскай каралеўны…». У 1618 годзе па заказе караля Якава I прыдворны жывапісец Маркус Герартс выканаў партрэт Лізаветы і даслаў яго Янушу Радзівілу.Хадыка А. Жанчыны Януша Радзівіла // Новы Час. — 2010. — № 16 (192). — 30 красавіка. — С. 22. — PDF арыгінальнага нумара. Партрэт з радзівілаўскіх збораў цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пад інвентарным нумарам КП 15535.Кандрацьева Г. Інтэр’еры каралеўскіх апартаментаў у Нясвіжскім замку. Заканчэнне // Роднае слова. — 2015. — № 7 (331). — С. 77—80, 79.

З Лізаветай бачыўся і Багуслаў Радзівіл. У пачатку чэрвеня 1638 года, пасля наведвання Амстэрдама, ён сустрэўся з Лізаветай і яе сынам Карлам I Людвігам; сустрэча, імаверна, адбылася ў Гаазе. Фрыдрых V быў хросным бацькам Багуслава, а сем’і былі звязаныя сваяцтвам і блізкімі рэлігійнымі і палітычнымі поглядамі.Карлюк К. Пад штандарам дома Аранскіх. Першае «кавалерскае падарожжа» Багуслава Радзівіла (1637—1640 гг.) і яго ўдзел у галандскай аблозе Хюлста 1640 г. // ARCHE. — 2012. — № 6 (117). — С. 403—439, 420, 427.

Шлюб і дзеці

Фрыдрых V, курфюрст Пфальца Фрыдрых Генрых (1614—1629) Карл I Людвіг (1617—1680), курфюрст Пфальца (з 1648 г.) Элізабэт (1618—1680) Руперт, герцаг Камберленд (1619—1682) Морыц (1621—1652)Maurice, Prince Palatine // National Portrait Gallery. Луіза Галандзіна (1622—1709) Людвіг (1624—1625)Akkerman N. «I can send you nothing but deaths» // Elizabeth Stuart, Queen of Hearts. — Oxford University Press, 2021. — P. 211—228. Паводле даследавання Н. Акерман, Людвіг памёр 4 студзеня 1625 года. Эдвард Пфальцкі (1625—1663) Генрыэта Марыя (1626—1651) Філіп Фрыдрых (1627—1650) Шарлота (1628—1631) Сафія (1630—1714), замужам (1658) за Эрнстам Аўгустам, курфюрстам Гановера Густаў Адольф (1632—1641)Tagebuch des Fürsten Christian II. von Anhalt-Bernburg: 1633 // Wolfenbütteler Digitale Bibliothek. У каментарыях да выдання дзеці Лізаветы Сцюарт пазначаны, у прыватнасці, як Морыц (1621—1652), Філіп Фрыдрых (1627—1650) і Густаў Адольф (1632—1641).

Літаратура Хадыка А. Жанчыны Януша Радзівіла // Новы Час. — 2010. — № 16 (192). — 30 красавіка. — С. 22. — PDF. Карлюк К. Пад штандарам дома Аранскіх. Першае «кавалерскае падарожжа» Багуслава Радзівіла (1637—1640 гг.) і яго ўдзел у галандскай аблозе Хюлста 1640 г. // ARCHE. — 2012. — № 6 (117). — С. 403—439. Кандрацьева Г. Інтэр’еры каралеўскіх апартаментаў у Нясвіжскім замку. Заканчэнне // Роднае слова. — 2015. — № 7 (331). — С. 77—80. Akkerman N. Elizabeth Stuart, Queen of Hearts. — Oxford: Oxford University Press, 2021.

Катэгорыя:Гісторыя Англіі Катэгорыя:Гісторыя Шатландыі Катэгорыя:Сцюарты