Аляксандр Залацінскавіч Анкваб (; нар. , , Абхазская АССР, ГССР, СССР) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Абхазія — трэці прэзідэнт рэспублікі і двойчы прэм’ер-міністр гэтай краіны.

Акрамя абхазскага мае грамадзянства Расійскай Федэрацыі.

Біяграфія У 1974 годзе скончыў Растоўскі юрыдычны інстытут, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1991 быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазіі. У 1992—1993 гадах быў міністрам унутраных спраў Абхазіі ва ўрадзе Уладзіслава Ардзінба. У 1994—2000 гадах жыў у Маскве, займаўся камерцыяй. Вярнуўшыся ў Сухумі, сфармаваў першы ў Абхазіі апазіцыйны рух «Айтайра». У 2004 планаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не змог выставіць сваю кандыдатуру з-за неадпаведнасці патрабаванням да кандыдату (Анкваб не патрапіў пад неабходны для вылучэння ў прэзідэнты цэнз аселасці — пражыванне ў Абхазіі не менш за 5 гадоў). Яго рашэнне падтрымаць на выбарах Багапша прынесла апошняму дадатковыя галасы выбаршчыкаў. З 2010 віцэ-прэзідэнт Абхазіі, абраны на гэту пасаду разам з прэзідэнтам Сяргеем Багапшам. У 2005—2010 — прэм’ер-міністр гэтай краіны. Пасля смерці прэзідэнта Сяргея Багапша з 29 мая 2011 года стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта Абхазіі. У 2011—2014 гадах — Прэзідэнт Абхазіі. 1 чэрвеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў у сувязі з хваляваннямі ў рэспубліцы, падчас якіх апазіцыя ціснула на Анкваба. 12 сакавіка 2017 года абраны ў Народны сход — парламент Абхазіі, а 24 сакавіка 2020 года атрымаў ад абранага прэзідэнта Аслана Бжанія пасаду прэм’ер-міністра, стаўшы найстарэйшым членам урада рэспублікі. 20 лістапада 2024 года сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра ў выніку народных пратэстаўАлександр Анкваб ушел в отставку с должности премьер-министра Абхазии.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэзідэнты Абхазіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Абхазіі