Унутраныя Гебрыды (, ) — архіпелаг каля заходняга ўзбярэжжа Вялікабрытаніі, частка Гебрыдскіх астравоў.

Геаграфія Архіпелаг складаецца з 36 заселеных і 43 незаселеных астравоў плошчай звыш 30 га. Найбуйнейшы — Скай. Агульная плошча Унутраных Гебрыдаў — 4158 кв.км, насельніцтва — 18 948 чалавек (2011).

На Унутраных Гебрыдах распаўсюджана менш відаў жывёл, чым на суседнім в. Вялікабрытанія. Тым не менш, некаторыя з гебрыдскіх птушак практычна не сустракаюцца ў Англіі (арлан-белахвост, звычайны чысцік, ). Водзяцца цюлені — звычайны і доўгаморды.

Гісторыя Людзі з'явіліся на архіпелагу ў эпоху неаліту. У Сярэднявеччы яго тэрыторыя належала каралеўству Дал Рыяда, а затым — каралеўству Астравоў. Паводле Перцкага дагавора Унутраныя Гебрыды перайшлі да Шатландыі, а ў 1707 г. яны сталі часткай каралеўства Вялікабрытанія.

Эканоміка Цяперашнія іх жыхары займаюцца фермерствам, рыбнай лоўляй, вытворчасцю віскі. Развіваецца турыстычная галіна. Так, наведванне Гебрыдаў натхніла Мендэльсона на стварэнне «Фінгалавай пячоры».

Спасылкі