Гэ́лы (, , ) — тэрмін, якім пазначаецца этнапляменная супольнасць і ўзніклы пазней шэраг асобных кельцкіх этнасаў, якія размаўляюць на мовах гайдэльскай падгрупы астраўной групы кельцкай галіны індаеўрапейскай сям’і моў або носьбіты гэтых моў. Гістарычна — адзіная этнапляменная група, якая існавала ў раннесярэднявечнай Ірландыі, пасля чаго неўзабаве гэльскія плямёны пашырылі тэрыторыю свайго пражывання за кошт засялення суседняга з Ірландыяй паўднёвага захаду сучаснай Шатландыі (гл. Дал Рыяда). У часы Сярэднявечча гэльскае насельніцтва і культура атрымалі перавагу на тэрыторыях Ірландыі, Шатландыі, а таксама востраву Мэн, пасля чаго пачаўся працэс распаду гэльскай супольнасці на тры асобныя роднасныя этнасы — ірландцаў, шатландцаў і мэнцаў.

На цяперашні час тэрмін гэлы () часта выкарыстоўваецца ў дачыненні толькі носьбітаў гэльскай шатландскай мовы. У 1882 годзе брытанскім кельтолагам валійскага паходжання Дж. Расам у якасці сукупнага пазначэння ўсіх носьбітаў гайдэльскіх моў быў прапанаваны тэрмін гойдэлы (), які з цягам часу замацаваўся ў гістарыяграфіі і, у прыватнасці, у кельталогіі.

Тэрміналогія

Паходжанне Тэрмін гэ́лы паходзіць ад старажытнаірландскага Goídel, якім пазначаліся гэльскія плямёны Ірландыі або прыналежнасць да іх. Пазней, у сучасных ірландскай і гэльскай шатландскай мовах гэты тэрмін трансфарміраваўся ў Gael і Gàidheal адпаведна, дзе пазначае прыналежнасць да ірландскай або шатландскай культуры, але, у адрозненне ад Goídel, не з’яўляюцца сучаснымі саманазвамі гэтых этнасаў. Пазней адаптацыі гэтых тэрмінаў былі засвоены ў гістарычнай літаратуры розных моў свету дзеля пазначэння тых кельцкіх плямёнаў, што леглі ў аснову ірландскага, шатландскага і мэнскага этнасаў (гл. вышэй).

Як мяркуецца, узнікненне старажытнаірландскага Goídel прыпадае на VII ст. н.э., з’яўляючыся валійскім запазычваннем (параўн. стар.-валійск. Guoidel «ірландзец», упершыню зафіксаванае як асабістае імя ў адной з гістарычных хронік Уэльса, г.зв. Ландафскай кнізе). Мажліва, што паходжанне гэтага экзаэтноніму ўзыходзіць да пра.-і.э. *weidh-(e)l-o- «лясныя людзі», што, магчыма, з’яўляецца кагнатам старажытнаірландскаму Féni < пра.-і.э. *weidh-n-jo- «лясныя людзі, ваяры».

Іншыя гіпотэзы прапаноўваюць тлумачэнне назову на аснове валійскага gwyddel «налётчыкі, рабаўнікі», што тлумачыцца родам дзейнасці, які ў пэўнай ступені быў вядомы ў асяроддзі сярэднявечных гэльскіх плямёнаў.

Грэчаскія і рымскія крыніцы ў часы, калі гэлы займалі выключна востраў Ірландыя, згадвалі гэлаў пад тэрмінамі Ιουερνοι і Iverni адпаведна, якія разам паходзяць, хутчэй за ўсё, ад архаічнаірландскага *Iwerni «народ Іверыю». Гэтым назвам рушылі ўслед аднакаранёвыя Ίερνοι, Hierni, Hiberni. Ад апошняга, у прыватнасці, паходзіць беларускі тэрмін ірландцы і яго аднакаранёвыя варыяцыі, ужываныя ў большасці сучасных моў свету ў дачыненні да сучаснага этнасу Ірландыі.

Іншым лацінскім тэрмінам для азначэння гэльскіх плямёнаў тагачаснай Ірландыі было слова Scoti або Scotti, які пачынае выкарыстоўвацца з IV ст. н.э. Верагодней за ўсё, гэты тэрмін не з’яўляўся саманазвай будзь-якога з пляменных аб’яднанняў гэлаў, і выкарыстоўваўся гэламі толькі пры камунікацыі на лаціне. Адным з найбольш ранніх прыкладаў выкарыстання гэтага слова датычна гэлаў лічыцца рымская праца «Назвы ўсіх правінцый» () 312 г. н.э., дзе скоты згадваюцца як адно з плямёнаў, што праяўляе патэнцыяльную пагрозу для Рымскай імперыі. Назоў не май лацінскай або гайдэльскай этымалогіі; лічылася, што тэрмін паходзіць з архаічнаірландскай мовы, дзе пазначаў нейкую сацыяльную групоўку, і толькі пазней быў успрыняты замежнікамі як назва гэлаў. У ХІХ ст. Ынкасам Мак-Коніхам было высунутае меркаванне, што назва звязаная з гэльскім Sgaothaich «натоўп, грамада»; брытанскім гісторыкам Чарльзам Оменам меркавалася, што карані экзаэтноніма скоты ў лексеме Scuit з літаральным значэннем «пабіты, пасечаны чалавек», што спярша пазначала толькі пэўныя рабаўніцкія групоўкі. Ф. Фрыманам была створана гіпотэза, якая выводзіць этымалогію назвы з праіндаеўрапейскага *skot, якое нібыта было ўспрынята меркаванай групай рабаўнікоў і якое мае кагнат у грэчаскай мове — σκότος «цемра».

У дачыненні гэта лексемы таксама існуюць іншыя гіпотэзы, якая тлумачыць значэнне гэтага слова як «налётчык, рабаўнік», што звязваецца з нападамі гэлаў на заходняе ўзбярэжжа Брытаніі падчас і пасля рымскага кіравання над гэтым востравам.

Позняе Сярэднявечча Па распадзе адзінай старажытнаірландскай мовы на мовы трох новых асобных этнасаў, ірландскую, шатландскую і мэнскую і, пазней, пасля асіміляцыі гэльскай шатландскай мовы ў шатландскім Лоўлендзе (поўдзень і ўсход краіны) тэрмін Gàidheal працягваў выкарыстоўвацца гэльскамоўнымі шатландцамі для пазначэння прыналежнасці да носьбітаў гэльскай шатландскай мовы, але асіміляцыя гэльскай шатландскай мовы ў Лоўлендзе што стала прычынай негалоснага падзелу між гэльскамоўнай поўначчу і германскамоўным Лоўлендам, у выніку чаго гэльскі шатландскі тэрмін Gàidheal набыў значэнне жыхара гарыстае поўначы Шатландыі. У сваю чаргу, прыкладна з пачатку XV ст. поўнач Шатландыі ў гэльскай шатландскай мове атрымаў назву Gàidhealtachd (Кеэлтэхк, літаральна «гэльская [тэрыторыя]»). Разам з тым, тэрміны Scoti і Scotti звужаюцца і страчваюць значэнне жыхароў Ірландыі.

Да канца XV ст. адносна гэльскай шатландскай мовы як у лаціне, так у шатландскай германскай мове (мова, што выцесніла гэльскую шатландскую мову з Лоўленда) выкарыстоўваўся тэрмін шатландская мова, але з гэтага часу апошні тэрмін перасунуўся на шатландскую германскую мову, у той час як гэльская шатландская мова стала званай тэрмінам Erse (літаральна «ірландская мова»). У найранейшых пісьмовых помніках шатландскай германскай мовы таксама вядомыя формы гэльскага Gàidheal, якія дастасоўваліся дзеля адрознення кельцкамоўнага жыхарства Шатландыі ад іх сваякоў у Ірландыі: так, у 1596 годзе ў перакладзе з лацінскай мовы на шатландскую германскую працы «Гісторыя і хронікі Шатландыі 1436—1565 гадоў» Джэймса Далрымпла паўстае слова Gaelic, якое мела значэнне толькі кельцкай мовы Шатландыі.

Гісторыя

Міфічнай паходжанне Кніга Захопаў (), псеўдагістрычная хроніка, што апісвала паходжанне гэлаў уключна да часоў стварэння свету, утрымлівае гісторыю, паводле якой гэлы засялілі Брытанскія астравы праз Скіфію і Іберыю, правёўшы некалькі стагоддзяў падчас блуканняў па зямлі. Па засяленні Ірландыі гэлы нібыта ўступілі ў бой з г.зв. плямёнамі багіні Дану (ст.-ірл. Tuatha Dé Danann), якія пражывалі на востраве раней. Далей хроніка апавядае, што пасля міфічнай бітвы багіня зямлі Эрыу (ст.-ірл. Ériu) паабяцала атрыманне гэламі кантролю над Ірландыяй пры ўмове выплаты даніны гэламі Эру, на што гэлы далі сваю згоду, пасля чаго бард гэлаў Амергін прачытаў спецыяльны загавор, а плямёны багіні Дану і гэлы дамовіліся аб падзеле Ірландыі на зямную і падземную часткі, у выніку чаго плямёнам багіні Дану нібыта адышла падземная Ірландыя.

Іншыя сярэднявечныя псеўдагістрычныя хронікі апісвалі паходжанне гэлаў ад Эбер Дона, які быццам бы з’яўляўся богам падземнага царства.

Першым ірландскім летапісцам, які паставіў пад сумнеў падобныя версіі паходжання гэлаў і сучасных ірландцаў стаў гісторык Дуалдус Фірбісіус, які жыў у XVII ст.

Узнікненне thumb|right|250px|Этнапляменныя групы Брытанскіх астравоў у першай палове I тыс. н.э. Дакладная эпоха прыходу кельцкіх плямёнаў у Ірландыю, якія пазней адасобіліся ў асобныя гэльскія плямёны, невядомая, найбольш познія датыроўкі адносяць гэту падзею ад першых стагоддзяў н.э. Відавочна, што да перасялення кельтаў у Ірландыю востраў засялялі іншыя пляменныя групы, якія хутчэй за ўсё не з’яўляліся кельтамі і не належалі да індаеўрапейцаў наогул. У прыватнасці, гэта пацвярджаецца пластам субстратнай лексікі няяснай этымалогіі ў сучаснай ірландскай мове і яе папярэдніках.

Вядома, што ў часы позняй Рымскай імперыі гэлы практыкавалі набегі на Рымскую імперыю, але дакладная частата гэтых набегаў, як і ступень дакладнасці суаднясення скотаў з рэальна існымі гэламі невядомая.

Антычныя аўтары пакінулі сведчанні аб існаванні ў тагачаснай Ірландыі вялікай колькасці асобных плямёнаў, на якія дзяліліся гэлы, кожнае з іх ажно да англа-нарманскай каланізацыі ў ХІ ст. мела асобныя каралеўствы, колькасць якіх агулам складала каля пяцідзесяці.

У IV ст. н.э. сярод гэлаў распрацоўваецца ўласная нацыянальная сістэма пісьма — агамічнае пісьмо, прыкладна з гэтага ж часу адбываецца хрысціянізацыя востраву і паступовае пашырэнне лацінскага алфавіта. Дзякуючы сведчанням агамічным пісьмом з гэтага ж часу вядомая першая мова гэлаў — архаічнаірландская, што адасобілася з пракельцкіх гаворак, з VII ст. умоўна пачынаецца перыяд старажытнаірландскай мовы. Асаблівасцямі агамічнага пісьма ў тагачаснай культуры гэлаў з’яўлялася частае выкарыстанне манументальных надпісаў агамічным пісьмом у якасці своеасаблівага пазначэння межаў таго ці іншага пляменнага ўдзелу, а таксама традыцыя злучнасці агамічнага пісьма з назвамі дрэваў востраву. Гэтым жа перыядам датуюцца пастаянныя кантакты гэлаў з заходнім узбярэжжам Вялікабрытаніі, у сувязі з чым агамічныя надпісы адшукваюцца таксама і ў гэтых рэгіёнах.

Засяленне Шатландыі і Мэна V ст. н.э. датуецца заснаванне на поўначы Ірландыі каралеўства Дал Рыяда, якое ўключыла таксама і суседні паўднёвы захад Шатландыі. Традыцыйным поглядам у гістарыяграфіі з’яўляецца меркаванне, што заснаваннем Дал Рыяды быў пакладзены працэс каланізацыі гэламі Шатландыі і прынясення туды гэльскай культуры, што ў далейшай перспектыве што стала прычынай узнікнення шатландскага і мэнскага этнасаў, але шэраг даследчыкаў, як, напрыклад, археолаг Эван Кэмпбел, сцвярджае пра адсутнасць археалагічных сведчанняў міграцыі або ўварвання гэлаў у суседнія часткі Шатландыі (адкуль яны распаўсюдзіліся па ўсёй Шатландыі) і прапаноўвае гіпотэзу, якая пастулюе існаванне сталых марскіх камунікацый між Шатландыяй і Ірландыяй, якія нібыта дазволілі распаўсюдзіць гэльскую культуру ў суседнюю Шатландыю. У VI ст. н.э. гэлам рухаюць услед гэльскія манахі, дзякуючы якім засноўваецца шэраг манастыроў у Шатландыі, гэльскім жа абатам Калумбам, пазней прылічаным да ліку святых, ажыццяўляецца хрышчэнне піктаў — дагэльскіх насельнікаў Шатландыі. Гэльскі місіянерскі ўплыў таксама прасочваўся ў іншых частках Вялікабрытаніі, імі пры Дал Рыядзе быў створаны г.зв. астраўны стыль, які ўтварыўся з VII ст. н.э. і спалучаў у мастацтве як гэльскія, так і англа-саксонскія і пікцкія элементы.

thumb|right|250px|Гэльскія тэрыторыі мінулага ў параўнанні з сучаснымі арэаламі ірландскай і гэльскай шатландскай моў. Як мяркуецца, у сярэдзіне ІХ ст. шатландскія ўладанні Дал Рыяды былі аб’яднаныя каралём гэтай дзяржавы Кенетам МакАльпінам разам з пікцкімі ўладаннямі ў адзіную дзяржаву — Каралеўства Альба, якое лічыцца своеасаблівым раннім перыядам у гісторыі Каралеўства Шатландыя. Пазней гэламі быў заселены таксама востраў Мэн, гаворкі гэтых перасяленцаў прыкладна ў XVII ст. вылучыліся ў асобную мову — мэнскую.

Сучаснасць