Праке́льцкая мова — прамова (мова-продак), якая лічыцца продкам моў кельцкай галіны індаеўрапейскай сям'і моў, і, у сваю чаргу, стала асобнай філіяцыяй пасля распаду праіндаеўрапейскай мовы. Не з'яўляецца пісьмова засведчанай, аднаўляецца праз звесткі і метады параўнальна-гістарычнай лінгвістыкі.
Некаторымі мовазнаўцамі ўключаецца ў склад заходнеіндаеўрапейскай супольнасці, да якіх належалі таксама прагерманская, праіталійская і прабалта-славянская мовы. Дакладныя зносіны між гэтымі мовамі ў рамках гіпатэтычнай супольнасці застаюцца дыскусійнымі. На ўзор такіх індаеўрапейскіх моў, як тахарскія, італійскія, германскія, старажытнагрэчаская і некаторыя іншыя, уяўляла сабой мову з тыпова «кентумнымі» рысамі.
Рэканструкцыя пракельцкай мовы ўскладняецца рознай наяўнасцю звестак адносна дзвюх груп кельцкай галіны, астраўной і кантынентальнай. Усе кантынентальныя кельцкія мовы з'яўляюцца вымерлымі; у той час як іх пісьмовыя помнікі даюць добрае ўяўленне пра фаналогію і, часам, пра марфалогію, рэканструкцыя іх сінтаксісу падааецца цяжкасцям з прычыны малой колькасці вядомых пісьмовых помнікаў. Некаторыя поўныя сказы знаходзяцца ў пісьмовых сведчаннях гальскай і кельтыберскай моў, але найстарэйшай істотнай кельцкай літаратурай лічацца ўзоры пісьма старажытнаірландскай мовы — самай ранняй з засведчаных астраўных моў.
Мажлівыя носьбіты Найранейшай археалагічнай культурай, прадстаўнікі якой могуць атаясамлівацца з носьбітамі пракельцкай мовы і якая можа быць абгрунтаваная ў гэтай якасці, з'яўляецца культура палёў пахавальных урнаў, якая існавала ў Цэнтральнай Еўропе з апошняе чвэрці II тыс. да н.э. З раннімі кельтамі таксама звязваецца гальштацкая культура, якая існавала перадусім на тэрыторыях сучасных Швейцарыі і Аўстрыі каля ІХ ст. да н.э. ужо ў часы Жалезнага веку
Лінгвістычная характарыстыка Фаналагічныя змены Ніжэй прыведзены пералік трывалых гукавых змен, якія сталі адрозніваць пракельцкую мову ад праіндаеўрапейскай. Змены прыведзеныя ў храналагічным парадку ад познепраіндаеўрапейскага да познепракельцкага перыядаў. V — галосны, C — зычны.
Познепраіндаеўрапейскі перыяд:
Змены, што адбыліся ў гэты перыяд, падзяляюць таксама шэраг іншых галін індаеўрапейскай сям'і.
Аб'яднанне шэрагаў палятавелярных з іх звычайнымі аналагамі (гл. таксама ізаглоса кентум-сатэм):
ḱ > k ǵ > g ǵʰ > gʰ;
Эпэнтэза галоснага *a пасля складовага санорнага ў пазіцыі, калі за ім следаваў лярынгал або іншы санорны (R̥HR > RaHR); Страта лярынгалаў у складох пасля галоснага перад націскам (VHĆ > VĆ); Страта лярынгалу перад наступным галосным з уплывам на яго якасць: h₁e > e h₂e > a h₃e > o HV > V;
Страта лярынгалаў пасля папярэднім галосным з уплывам на яго даўжыню: eh₁ > ē eh₂ > ā eh₃ > ō VH > V̄;
Страта лярынгалаў у неініцыяльным складзе між выбухнымі зычнымі (CHC > CC). Спалучэнні тыпу «выбухны + H + выбухны» далі нуль гуку ў пракельцкай мове ў неініцыяльных складох (напрыклад, PIE *dʰugh₂tḗr > пракельцк. *duxtīr замест чаканага **dugatīr)Matásovic (2009: 6); Пераход астатніх лярынгалаў у галосную фанему *a (CHC > CaC); Пераход двух паслядоўных зубных у дзве глухія свісцячыя (TT > ss).
Раннепракельцкі перыяд:
Аб'яднанне ў лябіявелярныя паслядоўнасцей зычных накшталт велярны + *w. Застаецца незраумелым пытанне таго, ці адбылося гэта да наступнай змены, у такім выпадку адбыўся пераход gw > b або gw > gʷ.
kw > kʷ gw > gʷ gʰw > gʷʰ gʷ > b;
Прыдыхальныя зычныя страчваюць прыдыханне і, такім чынам, зліваюцца з іх звычайнымі адпаведнікамі:
bʰ > b dʰ > d gʰ > g gʷʰ > gʷ;
Пераход *e перад санорным і *a ў *a (eRa > aRa): *ǵʰelH-ro > *gelaro > *galaro / *gérH-no > *gerano > *garano; Эпэнтэза *i пасля складовага плыўнага ў выпадку, калі апошні знаходзіцца ў пазіцыі перад выбухным:
l̥T > liT r̥T > riT;
Эпэнтэза *a перад астатнімі складовымі санорнымі:
m̥ > am n̥ > an l̥ > al r̥ > ar;
Страта ўсіх астатніх нескладовых лярынгалаў; Пераход *p у *kʷ у выпадку, калі апошні прысутнічае ў любой пазіцыі слова пасля *p (p...kʷ > kʷ...kʷ); Пераход галоснай ē > ī, а таксама ō > ū (у фінальных складох); Скарачэнне доўгіх галосных (у тым ліку дыфтонгаў) перад санорным у канцы складу (V:RC > VRC).
Познепракельцкі перыяд:
Пераход выбухных у *x перад іншым выбухным або *s (C₁C₂ > xC₂, Cs > xs); Пераход p > b перад плыўнымі (pL > bL); Пераход p > w перад насавымі (pN > wN); Пераход p > ɸ. Мажліва, не адбываўся перад свісцячым *s; Пераход ō > ā; Пераход ew > ow; Пераход uwa > owa.
Рэканструкцыя Аналагічна іншым рэканструяваным прамовам, адносна пракельцкай мовы лінгвісты рэканструююць фанетыку і фаналогію (гукавы лад), для чаго прыцягваюцца звесткі па праіндаеўрапейскай мове, а таксама прамовах, якія існавалі поруч з пракельцкай, захаваных пісьмовых помніках вымерлых кельцкіх моў і сучасных кельцкіх моў.
Зычныя:
Для пракельцкай мовы рэканструюецца наступны лад зычных гукаў:
Білябіяльныя Альвеалярныя Палатальныя Велярныя Лябіявелярныя Выбухныя Насавыя Фрыкатывы Апраксыманты Апраксыманты Дрыжачыя
У адрозненне ад праіндаеўрапейскай мовы ў пракельцкай мове знікла прыдыханне як сродак супрацьпастаўлення зычных фанем, праз што, такім чынам, звонкія прыдыхальныя выбухныя *bʰ, *dʰ, *gʰ/ǵʰ у пракельцкай мове зліліся з *b, *d, *g/ǵ. Звонкі прыдыхальны лябіявелярны *gʷʰ не зліўся з *gʷ, аднак апошні ў пракельцкай зліўся з *b, тады як адбыўся пераход *gʷʰ > *gʷ. Узоры дадзеных пераход прасочваюцца на *gʷen- «жанчына» > ст.-ірл. ben, , але PIE *gʷʰn̥- «забіваць, параніць» > ст.-ірл. gonaid, валійск. gwanu.
Праіндаеўрапейскі *p быў страчаны ў пракельцкай пераўтварыўся напачатку ў *ɸ, пасля чаго перайшоў у *h (што можна прасачыць на тапоніме Герцынія, у выпадку, калі ён мае кельцкую этымалогію) і ўрэшце быў страчаны ў ініцыяльнай і інтэрвакальнай пазіцыях. Лёс *ɸ у іншых пазіцыях стаў іншым: так, сцячэнні *ɸs, *ɸt перайшлі ў *xs, *xt адпаведна ў пракельцкі перыяд, PIE *sp- у старажытнаірландскай перайшло ў s (у сваю чаргу, праз леніцыю f-) і брыцкае f. Тэзіс аспрэчваецца паводле Схрэйвера, які мяркуе, што між гэтым пераходам існаваў прамежкавы этап з існаваннем *sɸ-, у якім *ɸ захоўвала статус незалежнай фанемы да самага расаду праастраўной кельцкай мовы на гайдэльскія і брыцкіяSchrijver 1995, p. 348; паводле Мак-Кона *sp- захаваўся ў пракельцкай мове і, сыходзячы з гэтага, пераходу *p > *ɸ перад *s не існавалаMcCone 1996, pp. 44–45. Падобным чынам праце закон Грыма ў германскіх мовах.
Пракельцкая Старажытнаірландская Валійская *laɸs- > *laxs- «бляск» las-aid llach-ar *seɸtam > *sextam «сем» secht saith *sɸeret- або *speret- «пятка» seir ffêr
У гальскай і брыцкіх мовах зычны *p узнікнуў як новы рэфлекс праіндаеўрапейскай *kʷ (напрыклад, гальск. petuar[ios], валійск. pedwar, але ст.-ірл. *cethair і «чатыры»). Сыходзячы з гэтага, шэраг лінгвістаў аспрэчвае класіфікацыю кельцкіх моў як падзел на астраўныя і кантынентальныя і прапаноўвае падзел кельцкіх моў на Q-мовы (гайдэльскія, кельтыберскія) і P-мовы (брыцкія, амаль усе кантынентальныя). Аднак просты падзел паводле крытэру захавання *kʷ можа апынуцца неабгрунтаваным з прычыны таго, што гэты варыянт класіфікацыі не адлюстроўвае сведчанні старажытных кантынентальных моў, вялікая колькасць нечаканых, але паслядоўных інавацый сведчаць супраць падзелу на Q- і P-мовы (напрыклад, у гальскай мове, якая традыцыйна адносіцца да P-кельцкіх, зафіксаваныя лексемы відавочнага Q-паходжання). Варта адзначыць, што аргументы, якія сведчаць супраць падзелу на Q- і P-мовы могуць з'яўляцца вынікам узаемных кантактаў між астраўнымі і кантынентальнымі мовамі або адлюстроўваць агульны субстратны ўплыў.
Q-кельцкія мовы могуць мець запазычванні з тыповым на месцы *kʷ, пры гэтым у архаічнаірландскай мове пры працэсе запазычвання з валійскай мовы апошняя выкарыстоўвалася праз нястачу у архаічнаірландскай:
Лац. Patricius «Святы Патрык» > валійск. > арх.-ірл. Qatrikias > ст.-ірл. Cothrige, сучасн. ірл. Padraig; Лац. presbyter «святар, прэсьбітар» > ст.-валійск. premter, primter > арх.-ірл. qrimitir > ст.-ірл. cruimther.
Пазней у гайдэльскіх мовах назіраўся працэс запазычвання словаў з захаваннем гэтай зычнай (напрыклад, лац. osculum pacis «пацалунак міру» > «пацалунак»).
Галосныя:
Рэканструяваны для пракельцкай мовы лад галосных шмат у чым супадае з рэканструяваным для праіндаеўрапейскай мовы (паводле Мее). Прысутнічалі манафтонгі і дыфтонгі.
Манафтонгі:
{| class="wikitable" style="width:40%" ! rowspan="2" | ! colspan="2" | Пярэднягашэрагу ! colspan="2" | Сярэднягашэрагу ! colspan="2" | заднягашэрагу |- ! доўгія ! кароткія ! доўгія ! кароткія ! доўгія ! кароткія |- ! Верхнягаўздыму
| colspan="2" |
! Сярэднягаўздыму
| colspan="2"|
! Ніжнягаўздыму | colspan="2" |
| colspan="2" |
Дыфтонгі:
+
Марфалогія У мэтах аднаўлення марфалагічнага ладу пракельцкай мовы выкарыстоўваюцца звесткі марфалагічных прыкметаў сучасных кельцкіх моў, асабліва вымерлых кантынентальных моў, якія нярэдка могуць паказваць большую архаічнасць у параўнанні з сучаснымі кельцкімі.
Назоўнік У марфалагічнай структуры назоўнікаў і прыметнікаў рэканструяванай пракельцкай мовы не прасочваецца прыкметных адрозненняў у параўнанні з праіндаеўрапейскай мовай. Як лічыцца, у пракельцкай мове назоўнік мог адрознівацца паводле трох радоў, трох лікаў і пяці-васьмі склонаў.
Існаваў мужчынскі, жаночы, ніякі рады; адзіночны, парны, множны лікі.
Колькасць склонаў у пракельцкай мове з'яўляецца прадметам дыскусій. У той час як у старажытнаірландскай мове прадстаўлена пяць склонаў, адносна кантынентальных мяркуецца, што іх пісьмовыя помнікі адлюстроўваюць наяўнасць васьмі склонаў: назоўнага, роднага, давальнага, вінавальнага, творнага, месны, клічнага склонаў і аблатыву.
Як мяркуецца, існавала прынамсі дзевяць тыпаў асноваў слова: *o-аснова, *ā-аснова, *i-аснова, *u-аснова, зубныя асновы, велярныя асновы, насавыя асновы, *r-аснова, *s-аснова. Для словаў кожнага тыпу асноваў быў характэрны ўласны тып скланення.
Узоры *o-асновы:
makʷos «сын», м.р. (ст.-ірл. mac ~, валійск., брэт. mab).
Склон Адз.л. П.л. Мн.л. Н.с. *makʷos *makʷou *makʷoi К.с. *makʷe *makʷou *makʷūs В.с. *makʷom *makʷou *makʷūs Р.с. *makʷī *makʷūs *makʷom Д.с. *makʷūi *makʷobom *makʷobos Аблатыў *makʷū *makʷobim *makʷobis Т.с. *makʷū *makʷobim *makʷūs М.с. *makʷei *makʷou *makʷobis
dūnom «крэпасць» (н.р.).
Склон Адз.л. П.л. Мн.л. Н.с. *dūnom *dūnou *dūnā К.с. *dūnom *dūnou *dūnā В.с. *dūnom *dūnou *dūnā Р.с. *dūnī *dūnūs *dūnom Д.с. *dūnūi *dūnobom *dūnobos Аблатыў *dūnū *dūnobim *dūnobis Т.с. *dūnū *dūnobim *dūnūs М.с. *dūnei *dūnou *dūnobis
*ā-асновы:
ɸlāmā «рука» (ж.р.) (ст.-ірл. lám ~ валійск. llaw):
Склон Адз.л. П.л. Мн.л. Н.с. *ɸlāmā *ɸlāmai *ɸlāmās К.с. *ɸlāmā *ɸlāmai *ɸlāmās В.с. *ɸlāmām *ɸlāmai *ɸlāmās Р.с. *ɸlāmās *ɸlāmajous *ɸlāmom Д.с. *ɸlāmāi *ɸlāmābom *ɸlāmābos Аблатыў *ɸlāmī *ɸlāmābim *ɸlāmābis Т.с. *ɸlāmī *ɸlāmābim *ɸlāmābis М.с. *ɸlāmāi *ɸlāmābim *ɸlāmābis
kumbās «назва формы рэльефу» (м.р.)
Склон Адз.л. П.л. Мн.л. Н.с. *kumbās *kumbai *kumbās К.с. *kumbā *kumbai *kumbās В.с. *kumbām *kumbai *kumbās Р.с. *kumbās *kumbajous *kumbom Д.с. *kumbāi *kumbābom *kumbābos Аблатыў *kumbī *kumbābim *kumbābis Т.с. *kumbī *kumbābim *kumbābis М.с. *kumbāi *kumbābim *kumbābis
*i-асновы: sūlis «вока, сонца» (ж.р.) (валійск. haul ~ ст.-ірл. súil):
Склон Адз.л. П.л. Мн.л. Н.с. *sūlis *sūlī *sūlīs К.с. *sūli *sūlī *sūlīs В.с. *sūlim *sūlī *sūlīs Р.с. *sūleis *sūljous *sūljom Д.с. *sūlei *sūlibom *sūlibos Аблатыў *sūlī *sūlibim *sūlibis Т.с. *sūlī *sūlibim *sūlibis М.с. *sūlī *sūlibim *sūlibis
mori «мора» (н.р.) (гальск. Mori- ~ ст.-ірл. muir ~ валійск. môr):
Склон Адз.л. П.л. Мн.л. Н.с. *mori *morī *morjā К.с. *mori *morī *morjā Т.с. *mori *morī *morjā Р.с. *moreis *morjous *morjom Д.с. *morei *moribom *moribos Аблатыў *morī *moribim *moribis Т.с. *morī *moribim *moribis М.с. *morī *moribim *moribis
*u-асновы: bitus «свет» (м.р.) (гальск. Bitu- ~ ст.-ірл. bith ~ валійск. byd ~ брэт. bed):