Бярозавыя (Betulaсеае) — сямейства двухсемядольных раслін.

Батанічнае апісанне

Аднадомныя, лістападныя, ветраапыляльныя расліны. У сям'ю бярозавых уваходзяць дрэвы і хмызнякі з простымі, суцэльнымі чарговымі лістамі з прылісткамі, якія рана ападаюць. Кветкі ў каташковых і галоўчатых складаных суквеццях з дыхазіяў, аднаполыя, у двухчленных кругах. Плады — арэхі.

Арэал

Бярозавыя — гэта тыповыя барэальныя расліны, распаўсюджаныя ва ўсіх умераных, пазатрапічных абласцях паўночнага паўшар'я. У Беларусі прадстаўлена родамі і . Толькі асобныя віды вольхі заходзяць у Паўднёвую Амерыку (да Чылі і Аргенціны), у Азію (да Бенгаліі і Паўночнага В'етнама, дзе растуць у гарах). Асобныя віды бярозы і вольхі даходзяць да лесатундры, у тундру, а ў гарах даходзяць да субальпійскага пояса. У гэтых умовах яны маюць карлікавую і сцелістую форму. Найбольш поўна бярозавыя прадстаўлены ў флоры ўсходніх частак Азіі і Паўночнай Амерыкі. Бярозавыя з'яўляюцца важным кампанентам хвойных і змешаных лясоў, месцамі ўтвараюць чыстыя лясныя і хмызняковыя згуртаванні.

Сістэматыка Сямейства складае 6 ці 7 родаў:

. Гэты род часам разглядаюць як самастойны, але часцей ўключаюць у склад роду ВольхаWorld Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew: Duschekia

Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Катэгорыя:Сямействы раслін