Камберленд () — рака на поўдні Злучаных Штатаў, левы прыток ракі Агая. Даўжыня — 1106 км, плошча басейна 46830 км². Сярэдні расход вады 774 м³/с.

Бярэ пачатак у акрузе Харлан ва ўсходнім Кентукі на плато Камберленд, цячэ праз паўднёва-ўсходні Кентукі, перасякае паўночны Тэнесі, затым выгінаецца, паварочвае на поўнач у заходні Кентукі, дзе ўпадае ў раку Агая.

Жыўленне снегава-дажджавое. Характэрна вясенне-летняе разводдзе.

Створаны буйныя вадасховішчы (у т.л. аднайменнае даўжынёй 160 км). Суднаходная на 738 км ад вусця. На рацэ горад Нэшвіл.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Кентукі Катэгорыя:Рэкі Тэнесі Катэгорыя:Прытокі Агая