Ба́тан-Руж (, ) — горад (з 1817 года) на поўдні ЗША, сталіца штата Луізіяна. Заснаваны ў 1719 годзе французскімі перасяленцамі. Насельніцтва 229 426 жыхароў (2013). Марскі і рачны порт у нізоўі ракі Місісіпі.

Насельніцтва

Эканоміка Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Буйны цэнтр нафтаперапрацоўкі і нафтахімічнай прамысловасці (вытворчасць сінтэтычнага каўчуку, хімікатаў, мінеральных угнаенняў). Вытворчасць гліназёму і алюмінію. У наваколлі — здабыча нафты, газу, серы.

Адукацыя Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт Луізіянскі тэхналагічны ўніверсітэт

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Луізіяны Катэгорыя:Сталіцы штатаў ЗША Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1719 годзе