Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Чапел-Хіл () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Чапел-Хіл у штаце Паўночная Караліна.
Агульная характарыстыка Гэта флагман сістэмы Паўночна-Каралінскага ўніверсітэта. Пасля заснавання ў 1789 годзе ўніверсітэт упершыню пачаў набіраць студэнтаў у 1795 годзе, што зрабіла яго адным з найстарэйшых дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах.
Заснаваны ў 1789 годзе Генеральнай Асамблеяй штата як Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт. З 1963 года вядомы пад цяперашняй назвай. У дадзены момант ва ўніверсітэце навучаецца каля 27 000 студэнтаў. Член Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, якая існуе з 1900 года і аб'ядноўвае вядучыя даследчыя ВНУ ЗША.
Выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 9 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 23 лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі і 51 стыпендыята Родса. Сярод іншых вядомых выпускнікоў — прэзідэнт ЗША, віцэ-прэзідэнт ЗША, 38 губернатараў штатаў, 98 членаў Кангрэса ЗША і 9 членаў кабінета міністраў, а таксама генеральныя дырэктары кампаній, алімпійцы і прафесійныя спартсмены.
Вядомыя выпускнікі Уільям Руфус Кінг, 13-ы прэзідэнт ЗША
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Караліна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Караліны Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў