Эйшы́шкіНазва паводле карты да артыкула , таксама Э́йшышкес () — горад у Літве, на рацэ Вярсяка. Уваходзяць у склад Салечніцкага раёна Віленскага павета. Месцяцца за 33 км ад Салечнікаў, за 70 км на паўднёвы захад ад Вільні, каля граніцы з Беларуссю.

Эйшышкі — былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя Выданне «Городские поселения в Российской империи» (Т.1, 1860), дае інфармацыю, што паселішча заснавана ў 1070 годзе Эйшысам, военачальнікам літоўскага князя ЭрдзівілаІ. Соркіна (2008), але адкуль гэтыя звесткі не ясна. Паводле гісторыка і этнографа 1-й паловы XIX ст. Юзафа Ярашэвіча, на яўрэйскіх могілках Эйшышак быў надмагільны камень з надпісам «1170».

Некаторыя даследчыкі першую згадку Эйшышак датуюць 1384 годам, калі адным са сведак дагавора князя Вітаўтам з Тэўтонскім ордэнам выступіў Судзімонт (Sudemund von Wesisken), уладанне якога Wesisken яны лічаць тоесным Эйшышкам, аднак, наконт лакалізацыі Wesisken ёсць і іншыя думкі. Варыянты назвы паселішча ў крыніцах: Eykschissken, Eyksiskindorfee (XIV ст.), Eyxyszki (1492), Ejszyszki (1400), Ейшышки (1470). У кожным разе, у 1398 годзе ў Эйшышках пабудавалі першы касцёл. З 1524 года дзейнічала школа.

У часы вайны 1654—1667 гадоў, у 1655 годзе Эйшышкі захапілі і цалкам зруйнавалі войскі Маскоўскай дзяржавы, другі раз мястэчка спалілі шведы ў Паўночную вайну 1700—1721 гадоў.

У XVII стагоддзі кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Эйшышкам магдэбургскае права і гербУладзімір Міхневіч. Эйшышкі — на старадаўнім тракце з Вільні ў Кракаў праз Варшаву // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 10 красавіка 2009. (адноўленае Станіславам Аўгустам у 1792 годзе). Праз мястэчка праходзіў важны гандлёвы шлях з Вільні ў Кракаў. Станам на 1738 год тут было 56 будынкаў. У другой палове XVIII стагоддзя існавалі школа і ратуша. У 1791 годзе Эйшышкі сталі цэнтрам павета Віленскага ваяводства (з 1793 у Мерацкім ваяводстве).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Эйшышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1814 год у мястэчку было 67 будынкаў, на 1829 год — 101 (18 хрысціянскіх і 83 іўдзейскія), на 1863 год — 103. У 1866 годзе працавалі 4 бровары, 2 гарбарні, вадзяны млын. У XIX стагоддзі каля Эйшышак дзейнічала тэлеграфная станцыя на лініі Варшава — Санкт-Пецярбург. У 1847—1852 гадах паводле праекта Тэадора Нарбута тут збудавалі мураваны касцёл Ушэсця Гасподняга. Паводле звестак за 1852—1853 гады ў Эйшышках налічвалася 40 цэхавых рамеснікаў і найбольшая сярод мястэчак Лідчыны колькасць рамесных спецыяльнасцей.

У Першую сусветную вайну Эйшышкі занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 года тут сфарміравалася самаабарона — польская ваенная арганізацыя, мэтай якой была абарона мястэчка ад бальшавікоў. Узначаліў яе капітан Казімір ІльцэвічLech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 47-48.. 7 чэрвеня 1919 года Эйшышкі разам з усім Лідскім паветам увайшлі ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкіDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41..

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Эйшышкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны. За польскім часам мястэчка называлі «Віленскім прадмесцем», бо перакупнікі з Вільні прыязджалі сюды набываць разнастайныя прадуктыМірон Брaніслаў Нарбут. Ліда і лідзяне // «Zіemіa Lіdzka», 1997..

У 1939 годзе Эйшышкі былі перададзены Літве. 3 жніўня 1946 паселішча атрымала статус горада. У 1950 Эйшышкі сталі цэнтрам раёна (з 1972 у Салечніцкім раёне).

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1820—333 чал.; 1829—797 чал., з іх 75 хрысціян і 722 юдэіІна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.; 1863—706 чал.; 1866—715 чал., з іх 89 каталікоў, 16 праваслаўных, 610 іўдзеяўEjszyszki // S. 319.; 1869—741 чал. С. 380.; 1885—706 чал.Эйшишки // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 5: Таарджалъ — Яя. — СПб, 1885. С. 849.; 1897 — 3196 чал., у тым ліку 2376 іўдзеяў XIX стагоддзе: 1905—2448 чал.; 1921—2382 чал.; 1938 — 3188 чал.; 1959—2532 чал.; 1970 — 3481 чал.; 1974 — 3600 чал.; 1976 — 3700 чал.; 1979 — 3467 чал.; 1989 — 3789 чал. XXI стагоддзе: 2001 — 3765 чал.; 2010 — 3575 чал.

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Эйшышкаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 2 908 100,00 Палякі 2 417 83,12 Літоўцы 293 10,08 Рускія 74 2,54 Беларусы 49 1,68 Украінцы 10 0,34 Іншыя 31 1,07 Не ўказалі 44 1,51

Адукацыя У Эйшышках працуюць 3 сярэднія, музычная і спартыўная школы, дашкольныя ўстановы.

Культура і спорт Дзейнічаюць бібліятэка, 2 спартыўныя залы.

Славутасці Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX стагоддзяў; фрагменты) Замчышча Касцёл Ушэсця Гасподняга (1847—1852)

Страчаная спадчына Ратуша (XVIII стагоддзе)

Галерэя

Гарады-пабрацімы Вышкаў, Польшча Коршы, Польшча

Цікавыя факты У паваенны час у Эйшышках працаваў беларускі ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі У 2004 каля Эйшышкаў пагранічнікі выявілі трубаправод рэкорднай даўжыні — 3 км, прызначаны для кантрабанды спірту з Беларусі ў ЛітвуТаццяна Поклад. Памежнікі знайшлі яшчэ адзін спіртавод на беларуска-літоўскай мяжы // «Радыё Свабода», 13 красавіка 2005..

Зноскі

Літаратура

Ejszyszki // S. 319—320.

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства