Казіс (Казімір Юозавіч) Гедрыс (; , мястэчка Салас, цяпер — , Каўнас) — бачны дзеяч камуністычнага руху Літвы. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны.
Біяграфія Сын дзяка. Член КПСС з 1917 года. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Пецярбургу, падаўлення . З сакавіка 1918 года старшыня Петраградскай літоўскай секцыі РКП(б) і Петраградскага аддзялення Камісарыята па літоўскіх справах.
Са студзеня 1919 года прадстаўнік Часовага рабоча-сялянскага ўрада Літвы, з сакавіка 1919 — СНК Літоўска-Беларускай ССР пры СНК РСФСР. Дэлегат 8-га з’езда РКП(б). У жніўні-верасні 1919 па заданні ЦК КП(б)ЛіБ ствараў камуністычнае падполле ў Мінску, Маладзечне, Лідзе, Баранавічах, Гродне, Ашмянах. З верасня 1919 сакратар цэнтральнага бюро КП Літвы і Беларусі ў акупаваным палякамі Вільнюсе. У чэрвені 1920 арыштаваны. Па абмене палітвязнямі паміж РСФСР і Польшчай у сакавіку 1921 прыбыў у Маскву. Дэлегат і Кангрэсаў Камінтэрна. З лістапада 1921 сакратар Літоўскай секцыі пры ЦК РКП(б). У 1923 годзе загадчык аддзелам Магілёўскага павятовага камітэта РКП(б). З кастрычніка 1923 года ў партыйным падполлі ў Каўнасе, член ЦК КП Літвы.
За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны (1920, 1924) і заключаны ў турму.
Ваенны пераварот у Літве (1926)
Арыштаваны пасля перавароту ў Літве, які адбыўся пад кіраўніцтвам А. Смятоны 17 снежня. Разам з іншымі кіруючымі работнікамі Камуністычнай партыі Літвы паўстаў перад ваенным трыбуналам па абвінавачванні ў падрыхтоўцы да камуністычнага паўстання і разам з , і прысуджаны да смяротнага пакарання. Асуджаныя былі расстраляны 27 снежня 1926 у VI форце Каўнаса.
Памяць У 1973 годзе ў Каўнасе быў усталяваны помнік «Чацвёра камуністаў» (інакш «Чацвёра камунараў»; скульптары і ), які цяпер знаходзіцца ў экспазіцыі савецкіх скульптур у парку ГрутасKeturi komunarai .
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рокішкіскім раёне Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Літвы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Камуністы Літвы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Польшчы Катэгорыя:Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры Катэгорыя:Расстраляныя ў Літве Катэгорыя:Марксісты