Лакемба (фідж.: Lakeba) — найбуйнейшы востраў архіпелага Лау (Фіджы). Плошча — 59,5 км². Насельніцтва (2010) — чалавек.
Лакемба знаходзіцца ў 286 км на ўсход ад Сувы. З’яўляецца дзесятым па плошчы востравам Фіджы. Даўжыня — каля 11 км. Найбольшая шырыня — 9,21 км. Востраў мае вулканічнае паходжанне, гарысты. Бераг атачае кола каралавых рыфаў. Клімат марскі трапічны.
Востраў Лакемба — адно з самых старажытных месцаў Фіджы. Археолагамі выяўлены стаянкі прадстаўнікоў культуры Лапіта, заснаваныя каля гадоў таму. На працягу тысячагоддзяў адбывалася ўзаемнае ўздзеянне палінезійскай і меланезійскай культур, што адлюстравалася на фарміраванні сучаснай спецыфічнай культуры астравіцян.
На востраве дзейнічаюць порт і аэрапорт. Асноўны занятак насельніцтва — вырошчванне какосавай пальмы.
Спасылкі Lakemba, Lau Islands FIJI Lakeba: the prehistory of a Fijian island World War 2 Pacific Island Guide By Gordon L. Rottman THE CULTURE HISTORY OF THE LAU ISLANDS, FIJI
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Лакемба