Хандры́ла (Chondrilla) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя.

Батанічнае апісанне

Двухгадовыя і шматгадовыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам. Сцёблы галінастыя, вышынёй да 125 см. Прыкаранёвае лісце выемчата-перыстае, у разетках. Сцябловае лісце лінейнае. Суквецце — кошык. Плод — сямянка.

Арэал

Налічвае каля 30 відаў, пашыраных у пустынных і стэпавых раёнах Паўночнай Афрыкі і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від — .

Значэнне

У некаторых відаў хандрылы на каранях і падземнай частцы сцёблаў утвараюцца нарасці, утрымліваючыя каўчук, не маючы прамысловага значэння.

Літаратура

 — С. 229.

Спасылкі

Chondrilla // The Plant List Артыкул на сайце «Архив природы России»

Катэгорыя:Астравыя