Шадава або Шадаў С. 80., таксама Шадува́ () — горад у Літве, на рацэ Няўдува. Уваходзіць у склад Шавельскага павета Радзвілішкаўскага раёна, месціцца за 18 км ад Радзівілішкаў. Шадава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.

Гісторыя За часамі Вялікага Княства Літоўскага Шадава (ст.-бел.: Шадово) было сталіцай аднаго з трактаў Жамойцкага староства. У 1654 годзе вялікі князь і кароль Ян II Казімір Ваза надаў Шадаву магдэбургскае права, у 1672 годзе Міхал Вішнявецкі пацвердзіў магдэбургскае права і надаў герб.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шадава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя ў Шадаве былі праваслаўная мураваная царква, мураваны каталіцкі касцёл, мураваная сінагога, жыдоўскі малітоўны дом, 48 склепаў (9 мураваных), пачатковая школа, дом прытулку для 12 бедных, месца побыту камісара 4-й паліцыйнай акругі, паштовая станцыя, тэлеграф, чыгуначная станцыя. Хрысціянскія жыхары займаліся земляробствам, жыды займаліся рамёствамі і гандлем. Таргі былі кожны чацвер, кірмашы 6 разоў на год. У канцы XIX стагоддзя Шадава было заштатным горадам Шавельскага павета Ковенскай губерні.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1950—1962 гадах Шадава было цэнтрам Шадаўскага раёна.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва Паводле даных перапісу 1897 года ў ім пражывала 4474 чалавек, у тым ліку яўрэі — 56,1 %; літоўцы — 31,4 %; палякі — 8,7 %; рускія — 1,5 %; немцы — 1,3 %Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў.

Вядомыя асобы Ян Антоні Пашакоўскі (1684—1757) — педагог, гісторык, тэолаг і выдавец

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі