Ужве́нты С. 80., таксама Ужвянціс (, ) — горад у Літве, на рацэ Вента. Уваходзіць Кельмскі раён Шавельскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя Ужвенты згадваюцца ў XIV стагоддзі. Яны стаялі на землях, якія належалі вялікаму князю літоўскаму, на правым беразе Венты. Пад 1527 годам Ужвенты згадваюцца як прыход, з 1537 года горад. У 1655—1660 гадах і ў 1701 годзе падвяргаўся нападам шведаў. У 1667 годзе згадваецца як адміністрацыйны цэнтр. З 1703 года Ужвенты атрымалі права праводзіць кірмашы. У 1609 годзе праз Жыгімонт Вазу збудаваны драўляны касцёл Святой Марыі Магдалены.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1835 годзе драўляны касцёл быў адрэстаўраваны на сродкі Францішка Друцкага-Любецкага. У 1859 годзе быў жыдоўскі малітоўны дом, водны млын і гарэльня. У другой палове XIX стагоддзя ўласнасць Алксандра Друцкага-Любецкага.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У 1956 годзе Ужвенты ізноў атрымалі правы горада.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 2000 годзе быў ухвалены герб горада.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Друцкія-Любецкія