Новыя Свянця́ныНазва паводле карты да артыкула , таксама Швянчонелей () — горад ва ўсходняй Літве, у Віленскім павеце, на рацэ Жэймяне. Размешчаны за 10 км на захад ад Свянцянаў і за 87 км на паўночны ўсход ад Вільні.
Гісторыя Паселішча ўзнікла ў канцы ХІХ стагоддзя вакол станцыі на чыгунцы Варшава — Санкт-Пецярбург.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва. У канцы снежня 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
Пасля 1920 года ў складзе Сярэдняй Літвы і ў гэты ж год атрымала статус горада. З 1922 года — у Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У Новых Свянцянах дзейнічаў гарадскі камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі С. 26..
18 верасня 1939 года Новыя Свянцяны заняты Чырвонай Арміяй. У лістападзе 1939 года далучаны да Беларускай ССР. Уваходзілі ў склад Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці. Аднак 1—2 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў горад Літоўскай ССР.
Цягам 1941—1944 гадоў Новыя Свянцяны былі пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1995 годзе горад стаў цэнтрам сянюніі.
Насельніцтва
Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:
+ Нацыянальны склад Новых Свянцянаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 4 748 100,00 Літоўцы 3 355 70,66 Палякі 636 13,40 Рускія 404 8,51 Беларусы 166 3,50 Украінцы 36 0,76 Іншыя 28 0,59 Не ўказалі 128 2,70
Славутасці
Касцёл Святога Эдуарда (пабудаваны ў 1959 годзе)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі