Палнатакі, або Пална-Токі () — легендарны дацкі герой X стагоддзя, хёўдынг з вострава Фюн. Паводле «Сагі пра ёмсвікінгаў», ён пераканаў Свена Вілабародага выступіць супраць свайго бацькі, Харальда Сінязубага. «Сага пра ёмсвікінгаў» і «Дзеянні данаў» гавораць таксама, што Палнатакі асабіста забіў Харальда. Паводле адной з версій, гэта была яго помста Харальду за забойства дзеда Палнатакі, гёцкага ярла Отара, падчас уварвання Харальда на Готланд.
Значэнне імя Палнатакі не зусім зразумала і ёсць дзве версіі, якія інтэрпрэтуюць яго значэнне. Паводле першай версіі гэта патронім, гэта значыць Палнатакі — «Токі сын Пальні»Max Keil. Altisländische Namenwahl, Leipzig: Mayer & Müller, 1931. Паводле іншай версіі Палнатакі гэта «Токі-страла» ці па-іншаму «Токі Лучнік»Allgemeine Encyclopädie der Wissenschaften und Künste in Alphabetischer Folge, ed. J.S. Ersch and J.S. Gruber, Leipzig, Brockhaus, 1838«Toki the Archer», An Icelandic-English Dictionary, Richard Cleasby, revised, enlarged and completed by Gudbrand Vigfusson, Oxford: Clarendon, 1874.
Паводле «Сагі пра ёмсвікінгаў», Палнатакі заснаваў легендарнае брацтва ёмсвікінгаў, хоць многія ў гэтым сумняваюццаНапрыклад: Gwyn Jones. A History of the Vikings, Oxford University Press, 1973.
Саксон Граматык прыпісваў Палнатакі гісторыю пра тое, як Харальд прымусіў яго страляць у яблык на галаве яго сына, які бяжаў з узгорка. Аднак гісторыя пра вялікага лучніка, прымушанага да падобнай сітуацыі, шырока распаўсюджана і ў іншых германскіх народаў. Найбольш вядомая з іх - гэта апавяданне пра Вільгельма Тэля.
Напачатку XIX стагоддзя Палнатакі стаў персанажам некалькіх літаратурных твораў, такіх як: «Палнатакі» Адама Эленшлегера і «Эпізод пра цяжкае спусташэнне жыцця поўначы»«Optrin af Kæmpelivets Undergang i Nord» Фрыдэрыка Грунтвіга.
Катэгорыя:Гісторыя Даніі Катэгорыя:Военачальнікі Даніі Катэгорыя:Нардыстыка Катэгорыя:Ёмсвікінгі