Вадзяны млын — будынак у в. Лужкі (Шаркаўшчынскі раён). Помнік прамысловага дойлідства XIX — пачатку XX ст. Пабудаваны каля запруды на правым беразе р. Мнюта.

Архітэктура Прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак пад высокім двухсхільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Прафіляваны карніз аддзяляе два верхнія паверхі, надбудаваныя ў 1912 г. з цэглы. Унутры на кожным паверсе вылучаныя тры памяшканні: вялікае цэнтральнае і два вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка ў камеры ўстаноўленыя две турбіны. У цэнтральным памяшканні цокальнага паверху зманціраваныя механізмы перадачы і рэгулявання руху турбін. На другім паверсе ўстаноўленыя жорны і прыстасаванні для сарціроўкі мукі. Адсюль па транспарцёры мука падаецца на трэці паверх.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вадзяныя млыны Беларусі Катэгорыя:Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)