Галы́нка (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы ўсход ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.

Гісторыя У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін.

У пачатку XX стагоддзя адбылося стыхійнае выступленне сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года па 14 красавіка 1960 года цэнтр Галынкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Насельніцтва 37 двароў, 231 жыхар (1897) 52 дамы, 313 жыхары (1921) 317 жыхароў (1939) 358 жыхароў (1959) 232 жыхары (1970) 77 двароў, 71 жыхар (1998) 31 гаспадарка, 47 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна