Лямус на Гарадніцы — будынак на тэрыторыі Гарадніцы ў Гродне, размешчаны па адрасе вул. Дзяржынскага, 1а. Помнік гаспадарчага і жыллёвага дойлідства.
Дом будаваўся у 2-й палове XVIII ст. ў часы развiцця мануфактурнай вытворчасцi А. Тызенгаўза як склад. У пачатку XX ст. выкарыстоўваўся як начлежка, пасля 1939 г. — жылы дом.
Архітэктура
Лямус на Гарадніцы ўяўляе мураваны двухпавярховы з мансардай будынак, прамавугольны ў плане, з нерэгулярнай сiстэмай унутранай планiроўкi. Накрыты высокiм вальмавым дахам. Усходні фасад сiметрычны, з невялікім рызалітам у цэнтры. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сіметрычна размеркаванымі вокнамі. Вокны другога паверха малыя квадратныя i значна заглыбленыя ў тоўшчу сцяны. Вокны першага паверха нiзкiя прамавугольныя. Цагляныя коміны высокія, шматпрыступкавыя. Перакрыццi, унутраныя перагародкi i вузкая двухмаршавая лесвiца з высокiмi прыступкамi — драўляныя. Інтэр'ер зменены.
Гл. таксама Лямус брыгіцкага кляштара
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы Беларусі Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Гродна Катэгорыя:Збудаванні Гродна ў стылі барока Катэгорыя:Гарадніца Катэгорыя:Вуліца Дзяржынскага (Гродна)