Мікала́й Фё́даравіч Гіка́ла (8 (20) сакавіка 1897, Адэса — 25 красавіка 1938, Масква) — савецкі палітычны і вайсковы дзеяч. Першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана ў 1929 годзе, Азербайджана ў 1929—1930 гадах, Беларусі ў 1932—1937 гадах.

Адзін з арганізатараў Чырвонага тэрору на Каўказе, палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў у БССРКасцюк М. Гікала Мікалай Фёдаравіч // С. 529 i Харкаўскай вобласці УССР у ліпені — кастрычніку 1937. Уваходзіў у склад «троек» НКУС.

Біяграфія У 1915 годзе Мікалай Гікала скончыў Тыфліскую вайскова-фельчарскую школу, пасля якой быў прызваны на вайсковую службу ў Расійскую армію. Удзельнік Першай сусветнай вайны.

У 1917 годзе ўступіў у РСДРП. Прымаў удзел ва ўстанаўленні савецкай улады на Паўночным Каўказе. З сакавіка 1918 года прызначаны старшынёй Савета ў Грозным, а з траўня стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Грознага. Са жніўня да лістапада ўзначальваў абарону Грознага ад казачых фарміраванняў Белага РухуМинистерство обороны Российской Федерации - ГРОЗНОГО ОБОРОНА 1918. У 1919 годзе стаў сябрам Каўказскага краявога камітэта РКП(б), ваенным камісарам Церскай вобласці і Дагестана. Прымаў удзел у карных акцыях супраць мясцовага насельніцтва на Паўночным Каўказе.

У пачатку 1920-х гадах быў пераведзены ў Сярэднюю Азію: у 1921—1923 гадах быў сакратаром Горскага абкама РКП(б); у 1923—1925 гадах — член Паўднёва-Усходняга бюро ЦК і адначасова загадчык агітацыі і прапаганды Паўночна-Каўказскага крайкама. У 1925 годзе вярнуўся на Каўказ і быў прызначаны сакратаром Паўночна-Каўказскага крайкама УКП(б).

У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе быў слухачом курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай Акадэміі. Пасля гэтага Гікала прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбекістана і Азербайджана і адначасова быў намеснікам кіраўніка арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК УКП(б), але хутка вярнуўся ў Маскву. У 1930—1934 гадах быў сябрам Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі ВКП(б). З 1931 года сакратар Маскоўскага абкама і гаркама УКП(б).

У студзені 1932 года Мікалай Гікала быў накіраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б і Менскага гаркама партыі. Адначасова быў сябрам Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзідыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета Беларускай ваеннай акругі. Стаў кандыдатам у сябры ЦК УКП(б) з 1934 года. Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі СССР.

Працуючы ў Беларусі, шмат увагі надаваў развіццю гаспадаркі, у 1932 годзе абвясціў БССР рэспублікай усеагульнай пісьменнасці. Паводле сведчанняў, многія пытанні вырашаў адміністрацыйна-каманднымі метадамі. Спрыяў прымусовай калектывізацыі, удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР.

Арганізатар і ўдзельнік масавых рэпрэсій у БССР

У Беларусі першыя асуджэння «змоўшчыкаў» з дапамогай тройкі паўпрадства АДПУ прайшлі ў снежні 1932 годаЦА ФСБ. Ф. 2. Оп. 11. Д. 657. Л. 4, 6.. Менскія чэкісты на чале з Леанідам Закоўскім адразу зрабілі справаздачу аб выкрыцці змовы «кулацкіх» і «белагвардзейскіх» элементаў у сістэме Трактарацэнтра, і ўжо ў лютым 1933 года сакратар ЦК КП(б)Б Гікала запытаў у Палітбюро ЦК права разгледзець гэтую справу на тройцы з вынясеннем расстрэльных прысудаўЛубянка. Сталин и ВЧК-ГПУ-ОГПУ-НКВД. Январь 1922 - декабрь 1936. С. 409.

Пры кіраўніцтве Гікалы былі сфабрыкаваныя органамі АДПУ як мінімум 3 групавыя справы: справа «Беларускай народнай грамады» (1933)История имперских отношений. Беларусы и русские, 1772-1991 гг. / сост. А. Е. Тарас. - Изд. 2-е, испр. - Минск : А.Н. Вараксин, 2008. - 606, справа «Беларускага нацыянальнага цэнтра» (1933) і справа «Нямецкай нацыяналістычнай арганізацыі» (1934)Докладная записка Полномочного Представительства ОГПУ по БССР секретарю ЦК КП(б)Б Н.Ф. Гикало о ликвидации немецкой националистической организации. 11 мая 1934 г. НА Республики Беларусь. Ф. 4п. On. 1. Д. 7155. Л. 146—148..

У лютым 1937 годзе Мікалай Гікала быў пераведзены ва Украіну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркама КП(б)У. Кааптаваны ў члены ЦК КП(б) Украіны 3 лютага 1937.

Удзельнік вялікага тэрору 30 ліпеня 1937 года быў прызначаны ў склад асобай тройкі НКУС па Харкаўскай вобласціСПИСОК ЛИЦ,входивших в состав троек, созданных по приказу НКВД СССР от 30.07.1937 № 00447 , якая ў рамках загаду 00447 асудзіла 1500 па першай катэгорыі (расстрэл) і па другой 4000 (зняволенне ў лагеры на 8—10 гадоў).

Вядома, што колькасць асуджаных асобай тройкай НКУС спачатку аперацыі 30 ліпеня па 1 кастрычніка 1937 года ў Харкаўскай вобласці, пакуль у яе склад уваходзіў Гікала, склала: 1 катэгорыя (расстрэл) — 1 871 чалавек, 2 катэгорыя (лагеры) — 2 141 чалавек«Через трупы врага на благо народа». «Кулацкая операция» в Украинской ССР 1937—1941 гг. : в 2 т. Т. 1: 1937 г. Подготовка приказа № 00447, первый этап «кулацкой операции». — Москва: "Германский исторический институт в Москве Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН) Фонд «Президентский центр Б. Н. Ельцина» — T.1. — C.307. Асобая тройка НКУС УССР па Харкаўскай вобласці цалкам прытрымлівалася дырэктыў маскоўскага цэнтра, у выніку чаго выносіліся амаль выключна смяротныя прысуды. Тры пасяджэнні, на якіх пераважна выносіліся смяротныя прысуды, адбыліся ў першы перыяд дзейнасці тройкі — з 25 жніўня па 11 верасня 1937 года. Што ж тычыцца вынесеных прысудаў у дачыненні да асуджаных па другой катэгорыі (зняволенне ў папраўча-працоўныя лагеры), то з 25 жніўня іх колькасць пастаянна ўзрастала да канца 1937 года.

Арышт і смерць Арыштаваны 11 кастрычніка 1937 года ў Маскве па адрасе: Стараканюшанны завулак, д. 19/17, кв. 4. 12 лістапада 1937 выведзены са складу кандыдатаў у сябры ЦК ВКП(б). Пастановай пленума ЦК ВКП(б) 11—12 лістапада 1937 года. 27 студзеня 1938 года выведзены са складу Палітычнага бюро і сябраў ЦК КП(б) Украіны Пастановай пленума ЦК КП(б) Украіны.

25 красавіка 1938 быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у складзе Матулевіча, Заранава і Ждана да расстрэлу за ўдзел у «контррэвалюцыйнай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны і пахаваны на (Масква)Л. Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. .

Пасля смерці Іосіфа Сталіна Гікала быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10 жніўня 1955 года. Асабовая справа Гікалы № 3626 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Узнагароды і памяць

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1920) і ордэнам Чырвонага Сцяга (1935).

У горадзе Грозным на была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя — Мікалаю Гікалу, , Асламбеку Шарыпаву. У гонар Мікалая Гікалы названы пасёлак у Грозненскім раёне — (Гікалаўскі). Вуліцы імя Гікалы ёсць Грозным, ва Уладзікаўказе. У 1967 годзе ў Мінску была перайменаваная вуліца Бондараўская ў гонар Мікалая Фёдаравіча Гікалы.

Сям’я Жонка — Наталля Яўгенаўна Чыжова (1897—1968), у БССР была дырэктаркай Камуністычнага інстытута журналістыкі і старшынёй камісіі па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыі і навукі. Арыштаваная 16 траўня 1938 года, на той час старшая навуковая супрацоўніца Украінскага музея рэвалюцыі. Асуджаная як член сям’і здрадніка Радзімы да 8 гадоў лагераў, адбывала пакаранне ў Акмалінскім лагеры жонак здраднікаў Радзімы, вызваленая ў 1945 годзе, рэабілітаваная ў 1955 годзе.

Літаратура

Касцюк М. Гікала Мікалай Фёдаравіч // С. 529

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Палітыкі Чачні Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі Катэгорыя:Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КП Азербайджана