Кубак Мальты 2005 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 студзеня па 6 лютага 2005 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 12-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі. Прызавы фонд турніру склаў £197,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Рэйтынгавыя ачкі

Кубак Мальты 2005 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.

ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца4000Фіналіст3000Паўфіналісты2500Чвэрцьфіналісты20501/8 фіналу17501/16 фіналу14507251/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)200

Катэгорыя:Кубак Мальты па снукеры Катэгорыя:2005 год у снукеры Катэгорыя:Спорт на Мальце ў 2005 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2004/2005 Катэгорыя:Снукерныя турніры на Мальце