Філіп Рослер (, нар. 24 лютага 1973, вёска Кханьхынг (Khánh Hưng), правінцыя БасуенЦяпер — правінцыя Шакчанг, Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам.,  —) — германскі палітык в’етнамскага паходжання. В’етнамскае імя невядома. З 12 мая 2011 па 17 снежня 2013 ён займаў пасаду федэральнага міністра эканомікі і тэхналогій, з 13 мая 2011 па 7 снежня 2013 — федэральны старшыня СвДП, з 16 мая 2011 па 17 снежня 2013 — віцэ-канцлер Германіі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Паўднёвым В’етнаме. В’етнамскае імя і бацькі невядомыя. У дзевяцімесячным узросце ў прытулку быў усыноўлены нямецкай шлюбнай парай і вывезены ў Германію. Дзіцячыя і школьныя гады правёў у Гамбургу, Бюкебургу і Гановеры, затым паступіў на ваенную службу і навучаўся спецыяльнасці ваеннага ўрача. Працягнуў навучанне ў Гановерскім медыцынскім універсітэце і ў 2002 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны.

З 1992 года Рослер быў у маладзёжнай, а затым і ў дарослай арганізацыі Свабоднай дэмакратычнай партыі. У 2003—2009 гг. узначальваў дэпутацкую групу СвДП у парламенце зямлі Ніжняя Саксонія. У 2006 г. ён быў абраны, а затым у 2008 г. пераабраны кіраўніком зямельнага аддзялення партыі, абодва разы з вынікамі выбару, блізкімі да стопрацэнтных.

З лютага па кастрычнік 2009 года — віцэ-прэм’ер і міністр эканомікі, працы і транспарту ў зямельным урадзе Ніжняй Саксоніі. У 2009—2011 гг. — федэральны міністр аховы здароўя.

Спасылкі

Катэгорыя:Віцэ-канцлеры Германіі Катэгорыя:Міністры эканомікі Германіі Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Германіі Катэгорыя:Члены Свабоднай дэмакратычнай партыі Германіі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы