Адміністрацыйны падзел Нарвегіі — іерархічная сістэма падзелу тэрыторыі і насельніцтва Нарвегіі, якое пражывае на ёй, на асобныя ўчасткі з мэтай арганізацыі дзяржаўнага кіравання. Апроч юрыдычнай сістэмы адміністрацыйнага падзелу існуе традыцыйная, якая часта выкарыстоўваецца ва ўжытку і літаратуры.

Структура У Нарвегіі ўсталявана палітыка-адміністрацыйная сістэма на трох узроўнях: нацыянальны (агульнадзяржаўны); губернскі (губерні, ці фюльке, ці акругі); муніцыпальны (муніцыпалітэты, ці камуны).

Губерні (акругі) у Нарвегіі маюць традыцыйную назву фю́льке (), іх 18. Кожная губерня кіруецца губернскім саветам (:no:fylkesråd) на чале з губернатарам. Акрамя таго, у губернях дзейнічае фюлькетынг (:no:fylkesting), які выбіраецца насельніцтвам.

Фюльке падзелены на камуны (муніцыпалітэты). Усяго іх — 422. Прадстаўнічыя органы камун — камунальныя ўправы (:no:kommunestyre), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя органы — камунальныя саветы (:no:kommunalråd).

У гарадах назва гэтых органаў кіравання можа адрознівацца: адпаведна, прадстаўнічыя органы ў гарадах — гарадская ўправа (:no:bystyret), выканаўчыя органы ў гарадах — гарадскія саветы (:no:byråd).

Фюльке Нарвегія падраздзяляецца на 19 фюльке (раёнаў)CIA — The World Factbook , якія аб’ядноўваюцца ў 5 асноўных неафіцыйных рэгіёнаў: № Герб Фюльке Цэнтр фюльке Плошча,км² Насельніцтва,Statistics Norwayчал. (2013) Шчыльнасць,чал./км² КодISO 3166-2 Беларуская () Беларуская () Нур-Норгэ (Паўночная Нарвегія) 1 Нурлан Nordland Будзё Bodø 38 482 239 611 6,23 NO-18 2 Тромс Troms, () Тромсё Tromsø, () 25 863 160 418 6,20 NO-19 3 Фінмарк Finnmark, () Вадсё Vadsø, (, ) 48 631 74 534 1,53 NO-20 Трондэлаг (Цэнтральная Нарвегія) 4 40px Нур-Трондэлаг Nord-Trøndelag Стэйнх’ер Steinkjer 22 415 134 443 6,00 NO-17 5 Сёр-Трондэлаг Sør-Trøndelag Тронхейм Trondheim, (паўд.-саамск. ) 18 839 302 755 13,07 NO-16 Вестлан (Заходняя Нарвегія) 6 Мёрэ-ог-Ромсдал Møre og Romsdal Молдэ Molde 15 101 252 404 17,18 NO-15 7 Согн-ог-Ф’юранэ Sogn og Fjordane Лейкангер Leikanger 18 623 108 700 5,84 NO-14 8 40px Хордалан Hordaland Берген Bergen 15 438 498 135 32,27 NO-12 9 40px Ругалан Rogaland Ставангер Stavanger 9376 452 159 48,23 NO-11 Эстлан (Усходняя Нарвегія) 10 40px Осла Oslo Осла Oslo 454 623 966 1374,37 NO-03 11 40px Акерсхус Akershus Осла Oslo 4918 566 399 115,17 NO-02 12 40px Эстфал Østfold Сарпсбарг Sarpsborg 4182 282 000 67,45 NO-01 13 40px Бускеруд Buskerud Драмен Drammen 14 911 269 003 18,04 NO-06 14 40px Вестфал Vestfold Цёнсберг Tønsberg 2225 238 748 107,30 NO-07 15 40px Тэлемарк Telemark Шыен Skien 15 296 170 902 11,17 NO-08 16 40px Хедмарк Hedmark Хамар Hamar 27 398 193 719 7,07 NO-04 17 40px Оплан Oppland Лілехамер Lillehammer 25 192 187 254 7,43 NO-05 Сёрлан (Паўднёвая Нарвегія) 18 40px Эўст-Агдэр Aust-Agder Арэндал Arendal 9158 112 772 12,31 NO-09 19 40px Вест-Агдэр Vest-Agder Крысціянсан Kristiansand 7277 176 353 24,23 NO-10 Усяго 323 7795 051 27515,60

Камуны

Камуны (, ) з’яўляюцца другім адміністрацыйным узроўнем падзелу Нарвегіі пасля губерняў (фюльке). Да канца 2009 года ў краіне налічвалася 430 камун. Колькасць камун паступова, але ўвесь час скарачаецца з-за зліцця найбольш дробных камун.

Іншыя тэрыторыі

Заморскія тэрыторыі Нарвегіі ў колькасць фюльке не ўваходзяць і на камуны не падзяляюцца. Архіпелаг Шпіцберген (Свальбард) з адміністрацыйным цэнтрам у Лонгйіры, а таксама востраў Ян-Маен з’яўляюцца ўладаннямі Нарвегіі; кіраванне Ян-Маенам ажыццяўляе адміністрацыя Нурлана. Востраў Бувэ з’яўляецца залежнай тэрыторыяй Нарвегіі. Востраў Пятра I і Зямля Каралевы Мод у Антарктыдзе, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на якія прад’яўляе Нарвегія, таксама адносяцца ёю да залежных тэрыторый.

Інтэграваныя тэрыторыі ТэрыторыяРэгіёнПлошча,км²Насельніцтва,Statistics Norway (Шпіцберген)чал. (2013)Адміністрацыйны цэнтрСтатусШпіцбергенПаўночны Ледавіты акіян61 0222698ЛонгйірУладаннеЯн-МаенНарвежскае мора377 0 — УладаннеУсяго 61 3992 600 Заўвагі: З 2698 чалавек насельніцтва Шпіцбергена 493 грамадзяне Расіі і 10 Польшчы.

Залежныя тэрыторыі ТэрыторыяРэгіёнПлошча,км²Насельніцтва,чал. (2013)Адміністрацыйны цэнтрСтатусВостраў БувэАтлантычны акіян58,5 0 — Залежная тэрыторыяВостраў Пятра IМора Белінсгаўзена243 0 — Залежная тэрыторыяЗямля Каралевы МодАнтарктыдакаля 2 500 000 0 — Залежная тэрыторыя

Гл. таксама ISO 3166-2:NO