Аляксандр Рыгоравіч Стро́ганаў (; —) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, генерал-ад’ютант, граф, член Дзяржаўнага савета, міністр унутраных спраў (1839—1841).
Біяграфія Выхоўваўся ў Корпусе інжынераў шляхоў зносін; уступіў у Лейб-гвардыі артылерыйскую брыгаду, удзельнічаў у бітвах пад Дрэздэнам, Кульмам, Лейпцыгам; знаходзіўся пры заняцці Парыжа; у 1831 годзе ўдзельнічаў у падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў. У 1834 годзе Строганаў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў.
У 1836—1839 гадах быў чарнігаўскім, палтаўскім і харкаўскім генерал-губернатарам, а з 1839 года па 1841 год кіраваў Міністэрствам унутраных спраў Расійскай Імперыі.
З 1849 года быў членам Дзяржаўнага савета. Прабыўшы год (1854) ваенным губернатарам Пецярбурга, ён потым быў каля 9 гадоў Новарасійскім і Бесарабскім генерал-губернатарам. У бытнасць у Адэсе граф Строганаў цікавіўся дзейнасцю тамтэйшага Таварыства гісторыі і старажытнасцяў Расіі, быў яго прэзідэнтам і зрабіў вельмі шмат каштоўных ахвяраванняў у музей. Велічэзную сваю бібліятэку ён адпісаў Томскаму ўніверсітэту.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Адэсы Катэгорыя:Мецэнаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя)