Станіслаў Канецпольскі (; 1591,  — , Броды) — гетман вялікі каронны (1632—1646), гетман польны каронны (1618—1632), ваявода сандамірскі (1625—1633), кашталян кракаўскі (1633—1646), староста велюньскі (з 1607) і жарнаўскі (з 1611). Адзін з найбуйнейшых палкаводцаў свайго часу.

Біяграфія Нарадзіўся ў перыяд 1590—1594 гадоў у мястэчку Канецпаль. Бацька — Аляксандр Канецпольскі (1555—1609), ваявода серадзкі, маці — Ганна Срочыцкая.

У юнацтве ўдзельнічаў у паходзе польска-літоўскага войска пад камандаваннем Уладзіслава Вазы і вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча на Маскву. У 1615 годзе ажаніўся з Катажынай, дачкой гетмана Станіслава Жалкеўскага, у паходах якога прымаў удзел, у тым жа годзе стаў падстолім каронным. З красавіка 1618 — гетман польны каронны.

У 1620 годзе ў бітве пад Цацорай ў Малдавіі трапіў у палон да турак, з якога вызваліўся ў 1623 годзе.

Атрымаў начальства над войскамі, размешчанымі на Украіне, удзельнічаў у падаўленні казацка-сялянскага паўстання Жмайлы. Нанёс некалькі паражэнняў крымскім татарам.

Затым ваяваў са шведамі. Двойчы разбіў Густава II Адольфа, пад Гамерштэйнам (1627) і Тшцянай (1629). Быў дбайным прыхільнікам планаў караля Уладзіслава Вазы аб новай вялікай вайне з Турцыяй.

Сям’я Быў жанаты тройчы: з 1615 года з Катажынай Жалкеўскай, дачкой вялікага гетмана кароннага Станіслава Жалкеўскага, а пасля яе смерці пры родах (1619) другі раз у 1620 годзе ажаніўся з Крысцінай Любамірскай (памерла ў 1645), дачкой старосты сандамірскага Себасцьяна Любамірскага, ад шлюбу з якой меў адзінага сына Аляксандра. У 1646 годзе пасля смерці сваёй другой жонкі і за два месяцы да ўласнай — з Соф’яй Людвікай Апалінскай (памерла ў 1657), дачкой ваяводы пазнаньскага Пятра Апалінскага.

Сын ад 2-га шлюбу — Аляксандр Канецпольскі (1620—1659) — займаў шэраг дзяржаўных пасад Рэчы Паспалітай, быў харунжым вялікім каронным і ваяводам сандамірскім.

Літаратура Ёакім Ерліч, «Latopisiec albo kroniczka różnych spraw i dziejów dawnych i teraźniejszych czasów, z wieku i życia mego na tym padole» 1620—1673

Спасылкі Генеалогія Канецпольскіх

Станіслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гетманы вялікія каронныя Катэгорыя:Гетманы польныя каронныя Катэгорыя:Кашталяны кракаўскія Катэгорыя:Ваяводы сандамірскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія каронныя Катэгорыя:Удзельнікі руска-польскай вайны 1609-1618 гадоў (палякі) Катэгорыя:Старосты вялюньскія Катэгорыя:Старосты жарнаўскія