Эфіяльт (), сярэдзіна V ст. да н.э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч.

Выражаючы інтарэсы дэмакратычных колаў насельніцтва, Эфіяльт выступаў за разрыў са Спартай, за самастойную знешнюю палітыку Афін; ва ўнутранай палітыцы быў прыхільнікам далейшай дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу і ліквідацыі палітычнага значэння апоры арыстакратыі — арэапага. У 462 г. правёў рэформу, якая абмежавала функцыі арэапагу (у распараджэнні якога засталіся толькі крымінальныя справы); большасць яго функцый была перададзена Савету пяцісот, народнаму сходу і народнаму суду (геліээ). Гэтыя пераўтварэнні выклікалі незадаволенасць арыстакратыі, і неўзабаве Эфіяльт быў па-здрадніцку забіты (461 г. да н.э.). Паплечнікам і пераемнікам палітыкі Эфіяльта быў Перыкл.

Літаратура

Спасылкі Арыстоцель. «Афінская палітыя». Гущин В. Р. Эфиальт против ареопага.

Катэгорыя:Палітыкі Афін