Катабан() — дзяржава ў Паўднёвай Аравіі, якая існавала ў I тыс. да н.э. — II ст. н.э. Сталіцай Катабана была Тымна. Размяшчалася на захад ад Хадрамаўта і на ўсход ад Сабейскага царства.
У V—II стст. да н.э. Катабан становіцца наймацнейшай дзяржавай поўдня Аравіі, а яго кіраўнік бярэ тытул мукарыб — паказчык паўднёвааравійскай гегемоніі. Незадоўга да канца IV ці ў пачатку III стагоддзі да н.э. Катабану ў часы кіравання караля , верагодна, у саюзе з суседнімі дзяржавамі Маін і Хадрамаўт удалося пазбавіцца ад сабейскай гегемоніі.
У I ст. да н.э. у Катабане была прадпрынятая адна з першых у свеце спроб стварэння прадстаўнічай дэмакратыі ў форме своеасаблівай «канстытуцыйнай манархіі»Korotayev A. Socio-Political Conflict in the Qatabanian Kingdom? (A preliminary re-interpretation of the Qatabanic inscription R 3566). Proceedings of the Seminar for Arabian Studies 27 (1997): 141—158 .. У I ст. н.э. Катабан быў захоплены Хім'ярам.
Ва II ст. н.э., пасля распаду 1-й Хім'ярыцкай імперыі, Катабану на некалькі дзясяткаў гадоў удалося аднавіць сваю незалежнасць, аднак у канцы II ст. ён быў заваяваны Хадрамаўтам, а затым перайшоў пад кантроль Сабы. У канцы таго ж стагоддзя тэрыторыя Катабана перайшла пад кантроль Хім'яра.Bafaqīh, M. ‛A., L'unification du Yémen antique. La lutte entre Saba’, Himyar et le Hadramawt de Ier au IIIème siècle de l'ère chrétienne. Paris, 1990 (Bibliothèque de Raydan, 1).
Спасылкі
ГІСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАГА ЎСХОДУ Socio-Political Conflict in the Qatabanian Kingdom? (A preliminary re-interpretation of the Qatabanic inscription R 3566). Proceedings of the Seminar for Arabian Studies 27 (1997): 141—158
Катэгорыя:Дамусульманская Аравія Катэгорыя:Гісторыя Емена Катэгорыя:Хім'яр