Лебядзі́нае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрыса, за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаперня ва ўрочышчы Гайдамакі.
Плошча паверхні возера 0,08 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слаба звілістая. Возера знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці, парослай хмызняком.
Літаратура
Спасылкі Артыкул на сайце «Белорусский Посейдон» Ліст карты N-35-11. Стан мясцовасці на 1986 г. Выданне 1987 г.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры