Неапазнаны лятаючы аб’ект — НЛА (). Найбольш дакладнае азначэнне НЛА даў даследчык непазнанага Джозэф Ален Хайнэк: «успрыяцце аб’екта ці святла, бачнага ў небе ці космасе, альбо над зямной паверхняй; феномен, выгляд, траекторыя і характар свячэння якога не знаходзяць лагічнага, агульнапрынятага тлумачэння, з’яўляецца таямніцай не толькі для сведак, але і застаецца нявытлумачаным нават пасля пільнага вывучэння ўсіх даступных сведчанняў спецыялістамі, здольнымі, калі гэта магчыма, ідэнтыфікаваць з’яву з кропкі гледжання здаровага сэнсу»Необъявленный визит: как вести себя при встрече с НЛО .
Інакш кажучы, калі з’яўляецца паведамленне аб назіранні над зямлёй якой-небудзь незвычайнай з’явы, і выпадак не быў атаясамлены ні з якой вядомай навуцы метэаралагічнай ці астранамічнай з’явай, а таксама не было ўстанаўлення доказаў фальсіфікацыі, то кажуць, што гаворка ідзе аб неапазнаным лятаючым аб’екце, аб НЛА. Калі ж тлумачэнне з’яве знойдзена, то кажуць аб апазнаных лятаючых аб’ектах (АЛА). Большасць жа лятаючых аб’ектаў усе ж знаходзіць тлумачэнне і становяцца АЛА. З усіх паведамленняў аб незразумелых лятаючых аб’ектах неапазнанымі застаюцца толькі 5-10 %Хайнек А. «НЛО: попытка научного подхода» // НЛО. — 2000. — № 42. . Асобныя аб’екты застаюцца неапазнанымі толькі з-за недахопу інфармацыі аб іх.
Паколькі з ліку задакументаваных назіранняў лятаючых аб’ектаў асобныя апазнаць не атрымалася, найбольшы скептыцызм звычайна выклікае не паведамленне аб назіранні чаго-небудзь неапазнанага, а сцверджанні аб іншапланетным паходжанні аб’ектаў.
У розных краінах існуе шмат грамадскіх ініцыятыўных арганізацый і энтузіястаў, якія займаюцца рэгістрацыяй і аналітыкай з’яўленняў НЛА.
У шматлікіх краінах (у тым ліку ЗША і СССР), выпадкі назірання НЛА фіксаваліся ўпаўнаважанымі ваеннымі і грамадзянскімі дзяржаўнымі структурамі, у тым ліку ў рамках дзеяння засакрэчаных спецыяльных праграм (Праект «Сіняя кніга» і ААЯ).
У той час, як прыхільнікамі іншапланетнага паходжання назіраных НЛА з’яўляецца толькі невялікая колькасць навукоўцаў, афіцыйнае навуковае грамадства свету мае шырокую праграму пошуку пазаземнага розуму SETI, якая дапускае магчымасць выяўлення дзейнасці пазаземнага розуму ў межах даследаванняў праяўленняў гэтага тэхнічнымі сродкамі ў далёкім космасе. З развіццём камп’ютарных тэхналогій і інтэрнэту ў праграме стала весціся размеркаваная апрацоўка інфармацыі на тысячах простых карыстальніцкіх камп’ютараў.
У масавай культуры пад НЛА часцей за ўсё маецца на ўвазе неапазнаны лятаючы аб’ект, з’яўленне якога асацыюецца з візітам на Зямлю разумных істот«НЛО» в энциклопедии «Кругосвет». Шмат хто з людзей, у тым ліку афіцыйныя асобы і навукоўцы, скептычна ставяцца да магчымасці такіх візітаў і ўпэўненыя (ці, згодна з меркаваннем уфолагаў, робяць выгляд, што ўпэўненыя) у тым, што з’яўленне НЛА з’яўляецца анамальнай прыроднай з’явай. Наадварот, асобныя былыя афіцыйныя асобы, ваенныя і касманаўты (у тым ліку лунны астанаўт Эдгар Мітчэл), захапіўшыйся потым парапсіхалогіяй, пасля сыхода са службы робяцца публічнымі прыхільнікамі іншапланетнага паходжання НЛА.
Відавочцы і рассакрэчванне НЛА Шматлікія паведамленні аб назіранні НЛА звычайна недакладныя: ў іх можа не зазначацца дакладнай даты, месца, характарыстык аб’ектаў. Атрымаць у сведкі максімальна дакладную інфармацыю аб падзеі — задача уфолага. Часта відавочцы падчас апісанняў могуць сыходзіць з іх асабістых уяўленняў аб прыродзе НЛА. (Уфолаг Джэні Рэндэлс [анг. Jenny Randles] прыводзіць фразу відавочцы, якая на пытанне: «Магчыма, гэта было воблака?» адказала: «Так, я ведаю, што яно выглядала так, але я лічу, што гэта быў НЛА, замаскіраваны пад воблака»Санаров В. И. НЛО и энлонавты в свете фольклористики // Советская этнография. — 1979. — № 2. — С. 145—154..) Менавіта таму уфолагамі менш за ўсё цэняцца сведчанні адзіночных відавочцаў, не падмацаваныя ані сведчаннямі іншых відавочцаў, ані фатаграфіямі. Уфолагі раяць у выпадку назірання НЛА, калі ёсць такая магчымасць, перш за ўсё, прыцягнуць увагу да НЛА іншых людзей і сфатаграфаць яго, запомніць яго месцазнаходжанне. Найбольш надзейнымі лічацца сведчанні лётчыкаў і навукоўцаў. Асобныя сведкі гэтай з’явы сцвярджаюць, што мелі непасрэдны кантакт з пазаземным розумам у выглядзе асабістай сустрэчы з НЛАнаўтамі (у тым ліку выкраданне імі) ці мысленныя размовы з імі (так званыя кантакцёры).
Падчас кантактаў з НЛА і пасля іх асобныя людзі прад’яўлялі апёкі, яны могуць пакутаваць ад млоснасці, галаўнога болю. Падчас асабліва блізкіх кантактаў (глядзіце «Класіфікацыю кантактаў з НЛА») у сведак паводле іх слоў з’яўлялася дэпрэсія, парушалася арыентацыя ў прасторы, узнікала павышаная ўзбуджанасцьРиччи Д. Энциклопедия НЛО и пришельцев / Пер. с английского Вибе Д. З., Коптелов А. А., Филимонов С. М.: вече, 1998. — 448 с., ил. (Энциклопедии, Справочники, Неумирающие книги).
24 чэрвеня 1947 года амерыканскі бізнесмен Кенет Арнальд заўважыў дзевяць ляцячых аб’ектаў, падобных да талерак. Гэта быў першы выпадак сустрэчы чалавека з НЛАРусский репортёр. 2010. № 23. С. 88..
Найбольшую вядомасць у грамадстве атрымалі (у тым ліку ў мностве кніг і фільмаў) такія з’явы НЛА, як: Розуэльскі інцыдэнт, 1947 год Вашынгтонская карусель, 1952 год
У сярэдзіне мая 2008 года ўрад Вялікабрытаніі адкрыў доступ да сакрэтных матэрыялаў аб «кантактах з іншапланетнікамі» з 1978 па 1987. Дакументы змяшчаюць апавяданні відавочцаў аб «кантактах з іншапланетнікамі», але дакладных пацвержанняў гэтым сведчанням няма. Акрамя таго, самыя цікавыя часткі гэтых дакументаў практычна заўсёды заштрыхаваныя, часта пад штрыхамі знаходзяцца цэлыя абзацы і зразумець, што знаходзіцца пад замаляваным тэкстам непадрыхтаванаму чалавеку даволі складана. Неўзабаве былі часткова рассакрэчаны новыя партыі дакументаў, у тым ліку выпадак баявога кантакту.
У Францыі нацыянальнае касмічнае агенцтва апублікавала на сваім сайце аналагічныя матэрыялы. Сярод іх паліцэйскія справаздачы, фатаграфіі, сведчанні відавочцаў, пры дапамозе якіх навукоўцы спрабуюць растлумачыць узнікненне загадкавых аб’ектаў у небеФранция раскрыла данные об НЛО.
Закрыты раней Кітай, які збіраў і апрацоўваў інфармацыю ваеннымі і навуковымі структурамі, упершыню афіцыйна апублікаваў відэаздымку НЛА 1987 года ў снежні 2008 года.
Матэрыялы аб НЛА раскрыла ў 2010 годзе БразіліяБразилия рассекретила данные о встречах с инопланетянами — Непознаное — Правда. Ру і Новая ЗеландыяИнопланетян интересуют военные. Или наоборот? — Уфология — Правда. Ру/
У пачатку красавіка 2011 года ФБР рассакрэціла дакументы па так званаму Розуэльскаму інцыдэнтуFBI Records — The vault: Rosvell UFO Part 1 of 1FBI Records — The vault: Guy Hottel Part 1 of 1. Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце ФБР, у 1947 годзе ў Нью-Мексіка былі знойдзены тры так званыя лятаючыя талеркі. Яны былі акруглай формы з прыпаднятым цэнтрам, каля 15,25 м у дыяметры. У кожнай з іх былі знойдзены тры целы ў вышыню каля 90 см. Згодна з асобнымі звесткамі, гэты дакумент — шырока вядомая фальшыўкаFBI «Hottel Memo» Reveals UFO Hoax — International Business Times.
Хоць упершыню матэрыялы аб НЛА ў афіцыйным савецкім друку з’явіліся ў 1977—1978 гадах, шырока публікаваць гэтага кшталту інфармацыю было дазволена толькі з часоў галоснасці. У апошні час стала з’яўляцца ўсё больш сведчанняў таго, што ваенныя актыўна вывучалі і збіралі інфармацыю аб НЛА. Напрыклад, ў 70-ых гадах мінулага стагоддзя па ваенным часткам была разаслана сакрэтная дырэктыва Генеральнага Штаба аб зборы сведчанняў пры з’яўленні НЛА- Пришельцы. История военной тайны. Телестудия Роскосмоса.
З навуковага пункту гледжання, да гэтага часу няма ніводнага пацверджанага доказу таго, што НЛА нейкім чынам звязана з іншапланетным жыццём, першы афіцыйны кантакт пакуль застаецца доляй фантастыкі і будучыні.
Класіфікацыя кантактаў з НЛА Ніжэй даецца варыянт класіфікацыі паведамленняў аб кантактах з НЛА, прапанаваны уфолагам Джозэфам Аланам Хайнэкам.
Кантакты на вялікіх адлегласцях Так называюць назіранні, калі відавочца і НЛА падзяляюць «сотні метраў і кіламетры». Сярод іх выдзяляюць: «Начныя агні. Добра бачныя, выразна абрысаваныя агні невядомай прыроды, звычайна чырвонага, аранжавага ці белага колеру. Да гэтай групы адносіцца значная частка назіранняў НЛА на вялікіх адлегласцях» «Дзённыя дыскі. Гэта назіраныя ў дзённы час аб’екты, звычайна авальныя ці дыскавідныя, з выгляду металічныя. Іх фіксуюць высока ў небе і часта бачаць у стане нерухомага завісання. Дзённыя дыскі могуць хутка набіраць вялікую хуткасць» «Радыёлакацыйныя „ўсплёскі“ на экране радыёлакатараў, звычайна супадаючыя з візуальным назіраннем за НЛА, лічацца вельмі каштоўнымі сведчаннямі рэальнасці назіраных аб’ектаў».
Блізкія катакты Блізкімі кантактамі () называюць кантакты з НЛА «не далей за 200 метраў». Да іх адносяцца: «Кантакты першага тыпу (). НЛА назіраюцца ў паветры і згодна з уражаннем, не ўзаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, жывёламі і відавочцамі». «Кантакты другога тыпу (). У гэтых выпадках рэгіструецца ўзаемадзеянне НЛА з навакольным асяроддзем у выглядзе перашкод у працы радыёэлектронных прыстасаванняў, выключэння сістэм запальвання аўтамабіляў, з’яўлення адбіткаў на зямлі ці абпаленых агнём слядоў». Адзначана, што часта СЕ-2 адбываюцца пасярод буйных аўтамагістраляў. «Кантакты трэцяга тыпу (). У гэтай падгрупе паведамленняў прысутнічаюць прабывальнікі НЛА — больш ці менш чалавекападобныя істоты, якіх цяпер называюць гуманоідамі, эНЛАнаўтамі ці проста прышэльцамі… Звычайна яны не ўваходзяць у прамы кантакт ці перамовы з відавочцамі, але ў апошнія гады невытлумачальна пачасціліся паведамленні аб часовым затрыманні энланаўтамі зазяваўшыхся сведак з мэтай „медыцынскага“ агляду» «Кантакты чацвёртага тыпа () Выкраданне»
Абсурднасць апісанняў НЛА Асобныя элементы кантактаў з НЛА могуць выглядаць абсурднымі для відавочцаў ці даследчыкаў. Напрыклад, уфолаг Джон Кіль апісвае выпадак, калі жанчына заяўляла, што бачыла НЛА, на якім было напісана НЛАЦебаковский С. Я. Уравнение с НЛО. — М.: Современник, 1997. — 381 с, ил.. — (Антология тайн, чудес и загадок). — С. 363—364., вядомы выпадак, калі на НЛА была выява, падобная да стылізаванага малюнку маланкі на фоне круга; Кіль апісвае яшчэ «аўтамабілі без колаў, якія ездзяць па пустынных месцах на вышыні некалькіх цаляў над зямлёй», згадваў «аб гіганцкіх гандолападобных машынах са шматлікімі радамі ілюмінатараў, якія луналі над гарамі Кайтаціні на поўначы Нью-Джэрсі». Яшчэ ў паведамленнях аб «паветраных караблях» гаварылася, што з НЛА скідвалі недаабабраную бульбу, ці НЛА мог зачапіцца за што-небудзь «металічным якарам на канаце», які свісаў з яго, так, што хтосьці быў вымушаны спускацца з НЛА, каб той «канат» перарэзаць…Джон Киль НЛО: операция «Троянский конь». СПб, 1992. Таксама ёсць не менш недарэчныя паведамленні аб прызямленні неапазнаных лятаючых аб’ектаў і аб з’яўленні каля іх чалавекападобных істот (энланаўтаў), якія ўступалі ў кантакт з відавочцамі, збіралі расліны ці глебу, паводле слоў відавочцаў, «гулялі» ці «шпацыралі» каля НЛА. У асобных выпадках відавочцы адзначалі нейкую «дураслівасць» у паводзінах энланаўтаў, ёсць сведчанні аб іх пазбаўленых, як здавалася, сэнсу паводзінах.