Каўнаская архідыяцэзія () — адна з дзвюх каталіцкіх архідыяцэзій лацінскага абраду ў Літве з кафедрай у горадзе Каўнас (Каўнаскі павет). Уваходзіць у склад Каўнаскай мітраполіі. Суфраганнымі дыяцэзіямі для яе з’яўляюцца: Вілкавішкіская дыяцэзія, Цяльшэйская дыяцэзія і Шаўляйская дыяцэзія. Лацінская назва архідыяцэзіі — «Archidioecesis Kaunensis». Кафедральным саборам архідыяцэзіі з’яўляецца царква Святых Пятра і Паўла.
Архідыяцэзія заснавана ў 1926 годзе.
У наш час архібіскупскую кафедру Каўнаса займае (з 4 студзеня 1996 года) Сігітас Тамкявічус. Дапаможны біскуп з 27 верасня 2012 года — Кястуціс Кевалас.
Дэканаты Каўнаская архідыяцэзія падзелена на 7 дэканатаў: Ёнаўскі дэканат (); Каўнаскі дэканат I (); Каўнаскі дэканат II (); Кедайнейскі дэканат (); Расяйнейскі дэканат (); Укмяргскі дэканат (); Юрбаркаскі дэканат ().
Літаратура Kauno arkivyskupijos bažnyčios: žinynas-albumas (sud. A. Bieliauskaitė, V. Dapkienė, R. Gustaitis, G. Pečkaitienė, J. Zareckas). — Kaunas: Terra publica, 2010. — 204 p.: iliustr. — ISBN 978-9955-652-69-4 Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
Спасылкі
Афіцыйны сайт каўнаскай архідыяцэзіі Інфармацыя пра каўнаскую архідыяцэзію на сайце catholic-hierarchy.org Інфармацыя пра каўнаскую архідыяцэзію на сайце gcatholic.org
Катэгорыя:1926 год у Літве