Стрэ́шынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1927 і ў 1939—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын.

Гісторыя Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Стрэшын. 20 жніўня 1924 года падзелены на 7 сельсаветаў: Верхнеалбянскі (Вышнеалбянскі), Дабрагашчанскі, Кабанаўскі, Мормальскі, Папаратнянскі, Стрэшынскі, Шыхаўскі. У канцы 1924 года ўтвораны Навамаркавіцкі сельсавет. 21 жніўня 1925 года Шыхаўскі сельсавет скасаваны, утвораны Затонскі сельсавет. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Жлобінскага раёна.

28 чэрвеня 1939 года раён утвораны зноў у складзе Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын. Раён уключаў гарадскі пасёлак Стрэшын і 10 сельсаветаў, перададзеных са Жлобінскага раёна: Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Затонскі, Кабанаўскі, Кароткавіцкі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папаратнянскі, Скяпнянскі і Стрэшынскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Затонскі і Стрэшынскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Жлобінскага раёна.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1939 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Жлобінскага раёна Катэгорыя:Стрэшын