Цяльшэйская дыяцэзія () — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Цяльшэй (Цяльшэйскі павет). Уваходзіць у склад Каўнаскай мітраполіі. З’яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Каўнаскія архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Telsensis». Кафедральным саборам Цяльшэйскай дыяцэзіі з’яўляецца касцёл Святога Антонія Падуанскага.

Дыяцэзія заснавана ў 1926 годзе.

У наш час біскупскую цяльшэйскую кафедру займае (з 5 студзеня 2002 года) Ёнас Барута. Дапаможны біскуп Генадзь Лінас Вадап'янавас (з 11 лютага 2012 года) — самы малады біскуп у свеце.

Дэканаты Цяльшэйская дыяцэзія падраздзяляецца на 11 дэканатаў: Акмянскі дэканат (); Жамайчу-Кальварыйскі дэканат (); Клайпедскі дэканат (); Мажэйкейскі дэканат (); Палангскі дэканат (); Плунгскі дэканат (); Скуодаскі дэканат (); Шылальскі дэканат (); Шылуцкі дэканат (); Таўрагскі дэканат (); Цяльшэйскі дэканат ().

Літаратура Misius K., Šinkūnas R. Lietuvos katalikų bažnyčios: Žinynas. — V.: Pradai, 1993.

Спасылкі Афіцыйны сайт Цяльшэйскай дыяцэзіі Інфармацыя пра Цяльшэйскую дыяцэзію на сайце catholic-hierarchy.org Інфармацыя пра Цяльшэйскую дыяцэзію на сайце gcatholic.org Духавенства Цяльшэйскай дыяцэзіі на 1880 год

Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Літвы Катэгорыя:1926 год у Літве