Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў (; , сяло Аляксандраўка, — , ) — расійскі і савецкі геабатанік, лесавод і географ. Доктар біялагічных навук (1934). Акадэмік АН СССР (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Аляксандраўка Харкаўскай губерні (зараз у Харкаўскай вобласці Украіны). У 1898 годзе скончыў Харкаўскае рэальнае вучылішча, у 1902 годзе — Санкт-Пецярбургскі лясны інстытут. Быў пакінуты ў інстытуце асістэнтам пры кафедры батанікі, з 1906 г. выкладчык. У 1905 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Заходняй Еўропе, у 1909—1912 гадах выканаў некалькі навуковых экспедыцый на Урал, у Якуцію і Забайкалле. У 1911—1918 гадах выкладаў на Вышэйшых геаграфічных курсах. У 1912—1918 гадах на пасадзе малодшага батаніка Батанічнага музея Акадэміі навук. У 1914 годзе арганізаваў і ўзначаліў станцыю па вывучэнню лугавой расліннасці Наўгародскай губерні. У 1918—1939 гадах У. М. Сукачоў загадчык аддзяленнем ляснога аддзела Сельскагаспадарчага вучонага камітэта. Адначасова ў 1918—1925 гадах прафесар Геаграфічнага інстытута, у 1919—1941 гадах прафесар і загадчык кафедры Ленінградскага лесатэхнічнага інстытута, у 1925—1941 гадах. загадчык кафедры геабатанікі Ленінградскага ўніверсітэта. Падчас Вялікай Айчыннай вайны У. М. Сукачоў жыў у Свярдлоўску, працаваў загадчыкам кафедры біялагічных навук Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе У. М. Сукачоў пераехаў у Маскву. У 1944—1948 гадах прафесар і загадчык кафедры дэндралогіі і сістэматыкі раслін Маскоўскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе займаўся стварэннем Інстытута лесу АН СССР, якім кіраваў да 1959 года. У 1946 годзе арганізаваў кафедру батанічнай геаграфіі ў Маскоўскім універсітэце імя М. В. Ламаносава, якой кіраваў да 1953 года. У 1958—1962 гадах У. М. Сукачоў дырэктар Лабараторыі лесазнаўства АН СССР, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН СССР, у 1962—1966 гадах старшы навуковы супрацоўнік і з 1964 года загадчык лабараторыяй у Батанічным інстытуце АН СССР (Ленінград).
Навуковая дзейнасць У. М. Сукачоў аўтар больш за 500 навуковых прац па фітацэналогіі, лесазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыя раслін. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Адзін са стваральнікаў навукі біягеацэналогіі. У 1948 годзе ўзначаліў правядзенне навукова-даследчых работ па ахоўнаму лесаразвядзенню ў Валгаградскай і Варашылаўградская абласцях, Казахстане і Калмыкіі.
Быў рэдактарам выданняў: «Ботаничесий журнал», «Бюллетень Московского общества испытателей природы: Отдел биологический», «Лесоведение».
Сярод апублікаваных прац У. М. Сукачова: Растительные сообщества, 4 изд. — М.— Л., 1928.
Узнагароды Медаль «Серп і Молат» 3 ордэны Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памяць Імя У. М. Сукачова прысвоена Інстытуту лесу РАН. У гонар вучонага названыя 18 відаў раслін. Залаты медаль АН СССР імя У. М. Сукачова.
Літаратура
Спасылкі
СУКАЧЕВ Владимир Николаевич (1880—1967 гг.) // Комитет лесного хозяйства Московской области Сукачёв Владимир Николаевич // Биографика СПбГУ Академик Владимир Николаевич Сукачев. К 140-летию со дня рождения // Российский музей леса Сукачёв Владимир Николаевич // Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова РАН
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці