Сервацый Маастрыхцкі (, Сербатыяс; (традыцыйна) нарадзіўся ў Арменіі — памёр 13 мая 384, Маастрыхт, Нідэрланды) — першы біскуп Тонгерэнскі (сучасная Бельгія), хрысціянскі святы, шануецца як свяціцель, памяць у Каталіцкай царкве здзяйсняецца 13 мая. Заступнік Маастрыхта, Грымбергена і Схейндэла.

Пэўных звестак пра паходжанне Сервацыя няма. Лічыцца, што ён нарадзіўся ў Арменіі і праз Іерусалім прыбыў на тэрыторыю сучасных Бельгіі і Нідэрландаў (прычынай жыціе называе цудоўны відзеж анёла, які загадаў яму весці пропаведзь хрысціянства ў паўночных землях). Быў пасвечаны ў біскупы горада Тонгерэна на тэрыторыі сучаснай Бельгіі.

У нямецкім Трыры Сервацый пазнаёміўся з Афанасіем Александрыйскім, які знаходзіўся там у ссылцы ў 336—338 гадах. На царкоўным саборы ў Сердыцы (сучасная Сафія) у 343 годзе Сервацый стаў абаронцам Афанасія ад арыян (пра гэта згадвае сам Афанасій у сваіх лістахГл. Абараняльнае слова прад царом Канстанцыем і Абараняльнае слова супраць арыян). Сервацый увайшоў у гісторыю царквы як адзін з абаронцаў трынітарнага дагмату ад нападак арыян (вядомы сваім асуджэннем арыянскіх біскупаў на саборы ў Кёльне ў 346 годзе).

У 350 годзе Сервацый стаў пасланцам узурпатара Магненцыя да імператара Канстанцыя II у Эдэсу. На памесным саборы ў Рыміні (359—360 гады) вёў доўгія спрэчкі з арыянамі, але быў уведзены ў зман і падпісаў арыянскі сімвал верыСервацый, біс. у Tongern. У 381—382 гадах здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе, як апавядае паданне, яму з’явіўся апостал Пётр і загадаў у сувязі з нашэсцем гунаў перанесці біскупскую кафедру ў Маастрыхт.

Сканаў каля 384 года ў Маастрыхце, дзе яго мошчы захоўваюцца ў кафедральным саборы — базіліцы Святога Сервацыя. Частка мошчаў Святога Сервацыя знаходзіцца ў базіліцы Святога Ламберта ў Дзюсельдорфе (Германія)Basilika St. Lambertus Dusseldorf-Altstadt. Kunstverlag Josef Fink, Lindenberg, 1. Auflage 2004, s. 22..

Гейнрых фон Фельдэке ў XII стагоддзі на аснове лацінскага жыція Сервацыя напісаў яго пераказ у вершах на народным (лімбургскім) дыялекце. Сярэднявечныя легенды прыпісвалі святому сваяцтва з Іаанам Хрысціцелем і 375 гадоў жыцця.

Літаратура Буров А. А. Избранные жития святых, в Европейских землях просиявших. Москва, 2005.

Спасылкі Сервацый Маастрыхцкі (Адкрытая праваслаўная энцыклапедыя «Дрэва»)

Катэгорыя:Свяціцелі Катэгорыя:Святыя Галандыі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IV стагоддзя Катэгорыя:Біскупы маастрыхцкія Катэгорыя:Міфічныя доўгажыхары Катэгорыя:Біскупы IV стагоддзя