Крыж Свабоды () — дзяржаўная ўзнагарода Эстонскай рэспублікі. Заснаваны 24 лютага 1919 года для ўзнагароджання тых, хто праславіўся ў Вызваленчай вайне, у трох класах, па тры ступені ў кожным класе. I клас (крыжы з белай эмаллю) прызначаўся для ўзнагароджання за ваенныя заслугі. II клас (крыжы з чорнай эмаллю) — за вайсковую доблесць. III клас (крыжы з сіняй эмаллю) — за грамадзянскія заслугі.

Крыж Свабоды Эстоніі аформіў мастак Мікалай Трыйк. Прыкладамі — па меркаванні геральдыста Ханеса Валтэра — паслужылі Крыж Свабоды Фінляндыі (рука з мячом, намаляваная таксама на гербе Карэліі) і крыж вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна (крыж «потэнт» з падоўжанай вертыкальнай лініяй). Як колеры крыжоў, так і колеры стужак (у кожнага класа розная расфарбоўка) былі вытрыманы ў колерах эстонскага нацыянальнага сцяга.

З 19 чэрвеня 1925 года ўзнагароджанне Крыжом Свабоды не праводзіцца.

Крыж Свабоды з'яўляецца галоўным элементам афармлення помніка Перамогі ў Вызваленчай вайне ў Таліне.

Знакі ордэна 1-я ступень 2-я ступень 3-я ступеньI-ы класcenter|200pxcenter|200pxcenter|200pxII-гі класcenter|150pxcenter|150pxcenter|150pxIII-ці класcenter|200pxcenter|150pxcenter|150px

Галерэя

Літаратура Walter, Hannes. Eesti teenetemärgid. Estonian orders and decorations. — Tallinn: Miniplast Pluss, 1998. — 396 lk. — ISBN 9985-9001-7-0.

Спасылкі Дзяржаўныя ўзнагароды Эстоніі Дзяржаўныя ўзнагароды Эстоніі

Катэгорыя:Ордэны Эстоніі