Аске́ркі — шляхецкі род гербу «Мурдэліа» зменены.

Паходзілі з полацкіх мяшчан. Прозвішча ўтварылася ад назвы населенага пункта або імя заснавальніка роду, што даў назву сялу Аскерць на рацэ Яжаль (басейн Улы). Першы вядомы прадстаўнік роду Аляксандр у 1458 судзіўся з Яўлашкам Козчычам праз возера Саланец. Яго нашчадак Нічыпар Аскерчыніч у 1511 выкупіў свае землі ў сяле Целічынічы.

Фёдар, Грышка, Андрэй і Цішка Аскярэнічы (Аткярэнічы, Акярэнічы) валодалі маёнткам на рацэ Ушача. У Інфлянцкую вайну па акупацыі Полаччыны войскам цара маскоўскага Івана Грознага Аскеркі атрымалі як кампенсацыю землі ў Мазырскім павеце, дзе сталі ўплывовым родам. Пазней яны набылі маёнткі ў іншых паветах.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі Антоній Яўхім Аскерка (? — па 1792) — пасол Чатырохгадовага Сойма Марцін Тэадор Аскерка (каля 1720—1796) — кашталян ашмянскі Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) — падстолі, войскі і палявы стражнік вялікі літоўскі; пасол Чатырохгадовага Сойма, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі Аляксандр Аскерка (1830—1911) — грамадскі дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864)

Галерэя

Літаратура

Спасылкі