thumb|right|290px|Выява мамлюка. 1779 Мамлюкскі султанат — сярэднявечная феадальная дзяржава на Блізкім Усходзе, якая праіснавала з 1250 па 1517 гады. Султанат утварыўся ў выніку захопу ўлады ў Каіры мамлюкамі, якія зрынулі дынастыю Аюбідаў.
У 1261 годзе пад уладу султаната перайшлі ісламскія святыні Аравіі — Мекка і Медзіна. У 1382 годзе каста мамлюкаў арганізавала пераварот і абвясціла султанам свайго прадстаўніка Баркука, выхадца Чаркесіі. Заснаваная Баркукам чаркеская дынастыя Бурджытаў кіравала Мамлюкскім султанатам да канца яго існавання. У 1517 годзе султанат быў заваяваны Асманскай імперыяй. Егіпет атрымаў аўтаномны статус, ім кіравалі турэцкія намеснікі — пашы.
Гісторыя
Узвышэнне Палкі мамлюкаў склалі аснову егіпецкіх войскаў пры Аюбідах. У кожнага султана і высокапастаўленага эміра быў свой асабісты корпус, а султан ас-Саліх Аюб (1240—1249) асабліва спадзяваўся на іх. Яго мамлюкі, якія налічвалі ад 800 да 1000 вершнікаў, называліся бахры ( — мора, вялікая рака), бо іх казармы былі размешчаны на нільскім востраве Рода. Яны былі галоўным чынам кыпчакамі, які паходзілі са стэпаў Паўночнага Прычарнамор'яDavid Ayalon, «Bahriyya», in the Encyclopaedia of Islam, 2nd ed..
У 1249 годзе Людовік IX Французскі ўзначаліў крыжовы паход у Егіпет, захапіў Даміету і павольна прасоўваўся на поўдзень. Тым часам ас-Саліх Аюб памёр, і яго спадчыннікам стаў яго сын Туран-шах. Але да прыбыцця новага султана на фронт, мамлюкі-бахрыты разграмілі крыжакоў у бітве пры Мансуры і захапілі Людовіка ў палон (1250). Туран-шах стаў надзяляць паўнамоцтвамі людзей са свайго асяроддзя, асабліва з асабістай гвардыі му`азія, ушчамляючы тым самым інтарэсы бахрытаў. 2 мая 1250 года, праз чатыры тыдні пасля паланення Людовіка IX, група бахрытаў забіла Туран-шаха IIRobert Irwin, The Middle East in the Middle Ages, 19-21.
Войны з манголамі і крыжакамі
Пасля смерці Туран-шаха ў Егіпце і Сірыі пачаўся дзесяцігадовы перыяд палітычнай нестабільнасці, калі розныя групоўкі змагаліся за ўладу. У 1254 годзе, калі адна з такіх груповак пад кіраўніцтвам Кутуза набрала сілу, большасць бахрытаў бегла з Каіра і паступіла на службу да аюбідскіх эміраў у Сірыі. Тым часам буйныя сілы манголаў пад правадырствам Хулагу ўварваліся на Блізкі Усход. У 1258 годзе яны разрабавалі Багдад і, працягнуўшы рух на захад, у 1259 годзе захапілі Алепа і Дамаск Кутуз і бахрыты дамовіліся адкласці ў бок свае рознагалоссі, каб разам супрацьстаяць агульнай пагрозе. Аднак, Хулагу з асноўнай часткай арміі, даведаўшыся пра смерці вялікага хана Мункэ, вымушаны быў пайсці на ўсход, і ў Палесціне застаўся толькі параўнальна нешматлікі корпус пад камандаваннем Кітбукі. Кутуз і бахрыты разбілі манголаў Кітбукі пры Айн-Джалуце (1260). Мангольская пагроза часова паменшылася, суперніцтва паміж мамлюкамі аднавілася, і правадыр бахрытаў, Бейбарс, забіўшы Кутуза, абвясціў сябе султанам.
Змена сітуацыі У 1377 годзе ў Сірыі ўспыхнула паўстанне, якое распаўсюдзілася на Егіпет, улада перайшла да чаркесаў Барака і Баркука. У 1382 годзе апошні бахрыцкі султан Хаджы II быў зрынуты з прастола і султанам стаў Баркук, паклаўшы канец Бахрыцкай дынастыі. Баркук быў зрынуты ў 1389 годзе, але зноў заняў Каір у 1390 годзе. Ён стаў заснавальнікам дынастыі Бурджытаў.Al-Maqrizi, pp.140-142/vol.5
Партугала-егіпецкая вайна
У 1505 годзе Кансух аль-Гаўры накіраваў егіпецкі флот у Індыю. У 1508 годзе аб'яднаны егіпецка-індыйскі флот нанёс паражэнне партугальцам. Але ў 1509 годзе партугальцы разграмілі егіпецкія караблі ў бітве пры Дыу, і рэшткі егіпцян вярнуліся ў Егіпет. У 1511 годзе асманскі султан Баязід II адправіў у Егіпет порах і лес для будаўніцтва караблёў. У 1515 годзе новы егіпецка-асманскі флот падышоў да Емена, захапіў Забід, аднак аблога Адэна скончылася няўдачай.
Але пасля прыходу да ўлады Селіма I супрацоўніцтва Асманскай імперыі і мамлюкаў скончылася.
Асманы і заход Мамлюкскага султаната У той час як асманскі султан Баязід II ваяваў у Еўропе, новы віток канфлікту разгарэўся ў 1501 годзе паміж Егіптам і дынастыяй Сефевідаў, якая кіравала Персіяй. Шах Ісмаіл I адправіў пасольства да венецыянцам праз Сірыю c прапановай аб'яднацца ў вайне супраць турэцкай Порты. Мамлюкскі султан аль-Ашраф Кансух аль-Гаўры быў абвінавачаны Селімам I у прадастаўленні бяспечнага шляху пасланцам Сефевідаў праз Сірыю па шляху ў Венецыю і ўкрывальніцтве бежанцаў. Каб змякчыць яго, аль-Гаўры арыштаваў венецыянскіх купцоў у Сірыі і Егіпце, але праз год адпусціў.
Пасля Чалдыранскай бітвы 1514 года Селім I напаў на васала Егіпта, бейлік Дулкадзірыды, і паслаў галаву яго кіраўніка султану аль-Ашрафу Кансуху. Вайна пачалася ў 1515 годзе, што прывяло да пазнейшага ўключэння Егіпта і яго васалаў у склад Асманскай імперыі. Мамлюкская кавалерыя не магла супрацьстаяць асманскай артылерыі і янычарам. 24 жніўня 1515 года ў бітве пры Мардж Дабіку Султан аль-Гаўры быў забіты. Сірыя ўвайшла ў склад Асманскай імперыі. Туркаў паўсюль віталі як вызваліцеляў ад мамлюкаў.
Мамлюкскі султанат існаваў да 1517 года, калі ён быў заваяваны Асманскай імперыяй. Асманскі султан Селім I 20 студзеня захапіў Каір, цэнтрам улады стаў Стамбул. Хоць і не ў той жа форме, як у султанаце, Асманская імперыя захавала мамлюкаў, як кіруючы клас у Егіпце, і дынастыі Бурджы ўдаўся аднавіць большую частка свайго ўплыву, але Егіпет застаўся ў васальнай залежнасці ад Асманскай імперыі.
Незалежнасць мамлюкаў ад Порты
У 1768 годзе султан Алі-бей аль-Кабір абвясціў незалежнасць ад Асманскай імперыі, аднак туркі здушылі мяцеж і захавалі ўладу. Да гэтага часу рабы-рэкруты з Грузіі былі прыняты ў асманскую армію.
У 1798 годзе Напалеон Банапарт падчас Егіпецкага паходу нанёс паражэнне войскам мамлюкаў у бітве пры пірамідах і цалкам выбіў іх з Верхняга Егіпта. Мамлюкі па-ранейшаму выкарыстоўвалі кавалерыйскую тактыку падчас нападу, адзінай зменай стала выкарыстанне мушкетаў.
Пасля вываду французскіх войскаў з Егіпта ў 1801 годзе мамлюкі аднавілі барацьбу за незалежнасць, гэтым разам супраць Асманскай і Брытанскай імперый. У 1803 годзе лідары мамлюкаў Ібрагім Бей і Усман Бег напісалі ліст рускаму генеральнаму консулу і папрасілі яго выступіць у якасці пасродніка паміж імі і султанам, каб весці перамовы пра спыненне агню і вяртанне іх на Радзіму ў Грузію. Пасол Расіі ў Стамбуле катэгарычна адмовіўся быць пасроднікам, таму што ўрад Расіі баяўся дапусціць вяртанне мамлюкаў у Грузію, дзе нацыянальна-вызваленчы рух быў на ўздыме і мог яшчэ больш узмацніцца з вяртаннем мамлюкаў.
У 1805 годзе жыхары Каіра паднялі паўстанне. Гэта была спрыяльная магчымасць для захопу ўлады мамлюкамі, але ўнутраная напружанасць і здрада перашкодзілі ім скарыстацца гэтай магчымасцю. У 1806 годзе мамлюкі неаднаразова наносілі паражэнне турэцкім войскам, і ў чэрвені гэтага года бакамі быў заключаны мірны дагавор, паводле якога Мухамед Алі, прызначаны туркамі кіраўніком Егіпта 26 сакавіка 1806 года, павінен быў быць зняты з пасады, і дзяржаўная ўлада ў Егіпце павінна была перайсці ў рукі мамлюкаў. Тым не менш яны зноў не змаглі скарыстацца гэтым выпадкам у сувязі з супярэчнасцямі паміж кланамі, і Мухамед Алі застаўся ва ўладзе.
Канчатак улады мамлюкаў у Егіпце Мухамед Алі разумеў, што ў канчатковым выніку яму прыйдзецца мець справу з мамлюкамі, калі ён жадае кіраваць Егіптам. Мамлюкі па-ранейшаму мелі ў Егіпце феадальныя ўладанні, і іх зямля ўсё яшчэ была крыніцай багацця і ўлады. Пастаяннае напружанне сіл для падтрымання ваеннай улады, неабходнай для абароны мамлюкскага рэжыму ад еўрапейцаў, у канчатковым выніку павінна было саслабіць іх да крайняй ступені, і Мухамед Алі зразумеў, што трэба спыніць мамлюкскае валадарстваAbu-Lughod, Janet L. Before European Hegemony The World System A.D. 1250—1350. New York: Oxford UP, USA, 1991. PP. 213.
1 сакавіка 1811 года Мухамед Алі запрасіў усіх вядучых мамлюкаў у свой палац, каб адсвяткаваць абвяшчэнне вайны вахабітам у Аравіі. Каля 600—700 мамлюкаў прыбыло ў Каір. Побач з брамай Аль-Азаб, на вузкай дарозе з узгорка Мукатам, войскі Мухамеда Алі напалі з засады на мамлюкаў і забілі практычна ўсіх. Гэта падзея атрымала назву «Разня ў цытадэлі». На працягу тыдня сотні мамлюкаў былі забіты па ўсім Егіпце; у адной цытадэлі Каіра — больш за 1000 чалавек. Усяго ў Егіпце было забіта прыкладна 3000 мамлюкаў і іх сваякоў.
Нягледзячы на спробы Мухамеда Алі знішчыць мамлюкаў, частка іх бегла ў Судан. У 1811 годзе гэтыя мамлюкі стварылі дзяржаву ў Данголе (Сенары) у якасці базы для рабагандлю. У 1820 годзе султан Сенара паведаміў Мухамеду Алі, што ён не вышле мамлюкаў. У адказ на гэта войскі Мухамеда Алі колькасцю 4000 чалавек уварваліся ў Судан, каб вярнуць мамлюкаў у Егіпет. Егіпецкія войскі знішчылі мамлюкаў у Данголе, захапілі Кардафан і Сенар.
Мамлюкскія султаны З 1250 да 1382 года ў Егіпце кіравалі султаны з дынастыі Бахрытаў, якіх змянілі Бурджыты.
Гл. таксама Егіпет ад распаду Халіфата да Асманскай імперыі Асмана-мамлюкская вайна, 1485—1491 Асмана-мамлюкская вайна, 1516—1517
Літаратура Али-заде, А. А. Мамлюки (архив ) // Исламский энциклопедический словарь. — М.: Ансар, 2007. — 400 с. — (Золотой фонд исламской мысли). — 3000 экз. — ISBN 5-98443-025-8. Рыжов, К. В. Бахриты // Все монархи мира. Мусульманский Восток. VII—XV вв. — М. : Вече, 2004. — 544 с. : ил. — ISBN 5-94538-301-5. Рыжов, К. В. Бурджиты // Все монархи мира. Мусульманский Восток. VII—XV вв. — М. : Вече, 2004. — 544 с. : ил. — ISBN 5-94538-301-5. Abu al-Fida, The Concise History of Humanity Al-Maqrizi, Al Selouk Leme'refatt Dewall al-Melouk, Dar al-kotob, 1997. Idem in English: Bohn, Henry G., The Road to Knowledge of the Return of Kings, Chronicles of the Crusades, AMS Press, 1969. Al-Maqrizi, al-Mawaiz wa al-'i'tibar bi dhikr al-khitat wa al-'athar, Matabat aladab, Cairo 1996, ISBN 977-241-175-X Idem in French: Bouriant, Urbain, Description topographique et historique de l'Egypte, Paris 1895. Ібн Тагрыбердзі, al-Nujum al-Zahirah Fi Milook Misr wa al-Qahirah, al-Hay'ah al-Misreyah 1968 Idem in English: History of Egypt, by Yusef. William Popper, translator Abu L-Mahasin ibn Taghri Birdi, University of California Press 1954. Ayalon, David: The Mamluk Military Society. London, 1979. Shayyal, Jamal, Prof. of Islamic history, Tarikh Misr al-Islamiyah (History of Islamic Egypt), dar al-Maref, Cairo 1266, ISBN 977-02-5975-6
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Егіпта Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Сірыі Катэгорыя:Гісторыя Палесціны Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Блізкага Усходу