thumb|230px|Зліццё сперматазоіда з яйцаклеткай Апладненне — зліццё мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет), што служыць сродкам палавога размнажэння чалавека, жывёл і раслін. Утварае зіготу, што дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплоідны набор храмасом, уласцівы саматычным клеткам арганізму, і перадаюцца спадчынныя прыкметы бацькоў. У чалавека і жывёл адбываецца ў выніку асемянення. У голанасенных і кветкавых раслін — у выніку апылення. У кветкавых раслін ажыццяўляецца двайное апладненне.
Віды thumb|230px|Кола апладнення ў кветкавых раслінах Вонкавае. Палавыя клеткі зліваюцца па-за арганізмам. У большасці жывёл, што жывуць у вадзе (ігласкурыя і малюскі, шэраг земнаводных і рыб) з адкладаннем у навакольным асяроддзі спермы і яйцаклетак, дзе тыя зліваюцца. Унутранае. Адбываецца ўнутры палавых органаў асобіны (перакрыжаванае і самаапладненне). Пераважна ў наземных жывёл з адмысловымі прыдаткавымі палавымі органамі для пераносу спермы з цела самцоў у цела самак. У вышэйшых раслін назіраецца аагамія. У ніжэйшых раслін — таксама анізагамія, ізагамія і кан'югацыя.
Спасылкі
Катэгорыя:Эмбрыялогія Катэгорыя:Генетыка Катэгорыя:Палавое размнажэнне